КАЛЕНДАРЬ ЗНАМЕНАТЕЛЬНЫХ ДАТ В ИСТОРИИ БЕЛАРУСИ НА 2020 ГОД

1205

гадоў назад нарадзіўся Мяфодзій (815 – 885), славянскі асветнік, адзін са стваральнікаў славянскай азбукі, прапаведнік хрысціянства

1040

гадоў назад (980) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Тураў (цяпер гарадскі пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці)

955

гадоў назад (1065) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Браслаў (Браславль)

890

гадоў назад нарадзіўся Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182), пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч

865

гадоў назад (1155) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Мазыр

700

гадоў з часу ўваходжання (1320) Віцебскага княства ў склад Вялікага княства Літоўскага

690

гадоў назад нарадзіўся Кіпрыян (каля 1330 – 1406), рэлігійны, культурны, дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, мітрапаліт Кіеўскі і ўсея Русі, пісьменнік, перакладчык

670

гадоў назад нарадзіўся Вітаўт (1350 – 1430), князь гарадзенскі, трокскі, вялікі князь Літоўскі

630

гадоў назад (1390) Брэст першым з беларускіх гарадоў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права

625

гадоў назад (1395) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Мір і Карэлічы

610

гадоў назад (1410) адбылася Грунвальдская бітва, у выніку якой аб’яднаныя сілы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы разграмілі войска Тэўтонскага ордэна

570

гадоў назад (1450) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Узда (спачатку як двор, уласнасць Корсакаў, пазней вёска ў Мінскім павеце, з 1938 г. гарадскі пасёлак, з 1999 г. горад, цэнтр Уздзенскага раёна Мінскай вобласці)

560

гадоў назад нарадзіўся Астрожскі Канстанцін (каля 1460 – 1530), ваеначальнік і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага

550

гадоў назад нарадзіўся Гусоўскі Мікалай (каля 1470 – пасля 1533), беларускі паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння

550

гадоў назад (1470) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Зэльва

535

гадоў назад нарадзіўся Вісліцкі Ян (каля 1485 – 1520-я), паэт-лацініст Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

530

гадоў назад нарадзіўся Скарына Францыск (каля 1490 – каля 1551), беларускі першадрукар, вучоны, асветнік і культурны дзеяч эпохі Адраджэння

520

гадоў назад (1500) Браслаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права

510

гадоў назад нарадзіўся Фёдараў (Масквіцін) Іван Фёдаравіч (каля 1510 – 1583), рускі асветнік, заснавальнік кнігадрукавання ў Расіі і Украіне, заснавальнік друкарні ў Заблудаве Гродзенскага павета

500

гадоў назад (1520) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Шклоў

495

гадоў назад (1525) выйшла першае ва Усходняй Еўропе выданне “Апостала”, перакладзенае на беларускую мову Францыскам Скарынам

490

гадоў назад нарадзіўся Будны Сымон (каля 1530 – 1593), беларускі гуманіст, асветнік, тэолаг, філосаф, гісторык, паэт

490

гадоў назад нарадзіўся Цяпінскі (Амельяновіч) Васіль Мікалаевіч (каля 1530 – 1599 ці 1600), беларускі гуманіст, кнігавыдавец, пісьменнік

490

гадоў назад нарадзіўся Кміта-Чарнобыльскі Філон Сямёнавіч (каля 1530 – 1587), ваенны і палітычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, аўтар эпісталярных і літаратурных твораў

490

гадоў назад нарадзіўся Волан (Волян) Андрэй (пасля 1530 – 1610), ідэолаг рэфармацыйнага руху ў Беларусі і Літве, палітычны дзеяч, філосаф і правазнаўца

470

гадоў з пачатку дзейнасці (1550) Брэсцкай друкарні, першай на тэрыторыі Беларусі

470

гадоў назад нарадзіўся Рымша Андрэй (каля 1550 – пасля 1599), беларускі паэт, заснавальнік панегірычнай паэзіі ў беларускай літаратуры

460

гадоў назад (1560) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Калінкавічы (Каленкавічы)

455

гадоў з часу ўтварэння (1565) Мінскага і Мсціслаўскага ваяводстваў

440

гадоў з часу заснавання (1580) Полацкага езуіцкага калегіума (існаваў да 1812 г.)

440

гадоў назад нарадзіўся Карповіч Лявонцій (свец. Лонгін, Логвін) (1580 – 1620), беларускі праваслаўны дзеяч, пісьменнік, пачынальнік айчыннага сістэматычнага багаслоўя

435

гадоў назад (1585) заснаваны Полацкі школьны тэатр (існаваў да 1819 г.)

430

гадоў з часу атрымання (1590) мястэчкам Любча самакіравання паводле магдэбургскага права (цяпер гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці)

430

гадоў назад (1590) Ліда атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права

430

гадоў з пачатку заснавання (1590) першых у Беларусі праваслаўных брацтваў

425

гадоў назад нарадзіўся Афанасій Брэсцкі (каля 1595 – 1648), беларускі праваслаўны святы, пісьменнік, публіцыст

420

гадоў назад нарадзіўся Семяновіч Казімір (каля 1600 – пасля 1651), інжынер, тэарэтык артылерыі, мысліцель-гуманіст, аўтар трактата “Artis magnae artilleriae pars prima” (“Вялікае мастацтва артылерыі”) (выйшаў у свет у 1650 г.)

420

гадоў назад (1600) у Мінску завершана будаўніцтва першай мураванай ратушы

405

гадоў з часу выдання (1615) трактата беларускага гуманіста Міхалона Літвіна (сапр. Цішкевіч Міхаіл) “Аб норавах татараў, літоўцаў і масквіцян”

400

гадоў назад (1620) Орша атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права

390

гадоў назад (1630) заснавана Куцеінская друкарня – цэнтр беларускага кірылічнага кнігадрукавання (дзейнічала пры Аршанскім Куцеінскім Багаяўленскім манастыры да 1654 г.)

350

гадоў назад (1670) Гомель атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права

320

гадоў з пачатку будаўніцтва (1700) Мінскага касцёла езуітаў – помніка архітэктуры барока (цяпер архікафедральны касцёл Панны Марыі)

290

гадоў назад нарадзіўся Агінскі Міхал Казімір (1730 – 1800), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, пісьменнік, мецэнат

280

гадоў назад (1740) у Нясвіжы пачаў сваю дзейнасць тэатр Радзівілаў (існаваў да 1791 г.)

270

гадоў з пачатку дзейнасці (1750) Нясвіжскай друкарні ў замку Радзівілаў

260

гадоў назад нарадзіўся Цяцерскі Фаўстын Іванавіч (1760 – 1832 або 1833), беларускі грамадскі дзеяч, мемуарыст

255

гадоў з пачатку будаўніцтва (1765) Агінскага канала, які злучыў басейны рэк Нёмана і Дняпра

255

гадоў назад (1765) створаны Ружанскі тэатр Сапегаў (існаваў да 1791 г.)

250

гадоў з пачатку дзейнасці (каля 1770) у Слоніме тэатра, створанага Міхалам Казімірам Агінскім (дзейнічаў да 1790-х гг.)

245

гадоў назад (1775) у Гродна закладзены першы ў Беларусі батанічны сад

245

гадоў з пачатку дзейнасці (1775) у Гродна Вышэйшай медыцынскай акадэміі, першай у Беларусі вышэйшай навучальнай установы па падрыхтоўцы медыцынскага персаналу (дзейнічала да 1781 г.)

245

гадоў назад (1775) пачала сваю дзейнасць Гродзенская каралеўская друкарня, адна з найбуйнейшых у Беларусі ў канцы XVIII ст. (існавала да да сяр. 90-х гг. XVIII ст.)

245

гадоў з пачатку будаўніцтва (1775) Дняпроўска-Бугскага канала (злучыў р. Мухавец (прыток Заходняга Буга, басейн Віслы) і р. Піну (прыток Прыпяці, басейн Дняпра))

245

гадоў назад (1775) у Віцебску ўзведзены мураваны будынак ратушы

240

гадоў з пачатку дзейнасці (1780) у в. Вішнева Валожынскага раёна металургічнага завода (дзейнічаў да 1870 г.)

240

гадоў назад нарадзіўся Дамель Ян (1780 – 1840), беларускі жывапісец

240

гадоў назад нарадзіўся Анацэвіч Ігнат Сымонавіч (1780 – 1845), гісторык, археограф, архівіст

235

гадоў з часу заснавання (1785) у Крычаве суднабудаўнічай верфі

235

гадоў назад нарадзіўся Бароўскі Каспар (1785 – 1854), беларускі жывапісец

225

гадоў назад (1795) у горадзе Свіслач адбылося адкрыццё першай гімназіі ў Беларусі

220

гадоў назад нарадзіўся Ходзька Дамінік Цэзары (1800 – 1863), беларускі літаратар, фалькларыст, этнограф

220

гадоў назад (1800) распрацаваны і зацверджаны першы рэгулярны план забудовы Мінска

215

гадоў з часу заснавання (1805) у Мінску Губернатарскага саду (цяпер Цэнтральны дзіцячы парк імя М.Горкага)

210

гадоў з пачатку дзейнасці (1810) у Віцебску суконнай мануфактуры (дзейнічала да 1851 г.)

205

гадоў назад нарадзіўся Савіч Франц Андрэевіч (каля 1815 – каля 1845), беларускі паэт, публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч

200

гадоў назад (1820) заснавана Гродзенская губернская друкарня (існавала да 1915 г.)

195

гадоў назад нарадзіўся Вяроўкін Міхаіл Лаўрэнцьевіч (1825 – 1896), беларускі вучоны-архівіст, археограф, архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў

195

гадоў назад (1825) у Мінску пабудаваны Пішчалаўскі замак

190

гадоў назад (1830) у Гродна заснавана публічная бібліятэка (цяпер Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага)

190

гадоў з пачатку (1830) нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве

190

гадоў назад (1830) у в. Налібакі Стаўбцоўскага раёна заснаваны металургічны камбінат

190

гадоў назад (1830) пушчаны першы ў Беларусі цукровы завод у маёнтку Моладава (цяпер Іванаўскі раён)

185

гадоў назад (1835) адкрыты Полацкі кадэцкі корпус (існаваў да 1918 г.)

180

гадоў з часу стварэння (1840) тэатра В.Дуніна-Марцінкевіча (існаваў да 1860-х гг.)

165

гадоў назад (1855) створаны Віленскі музей старажытнасцей, заснаваны Я.П.Тышкевічам (адкрыты ў 1856 г. у будынку бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта, існаваў да 1914 г.)

165

гадоў з пачатку дзейнасці (1855) Віленскай археалагічнай камісіі (займалася зборам і даследаваннем помнікаў старажытнасці Беларусі і Літвы, дзейнічала да 1865 г.)

160

гадоў назад (1860) у в. Парэчча Пінскага раёна пачаў працаваць цукровы завод (дзейнічаў да 1879 г.)

160

гадоў з пачатку выдання (1860) “Памятных кніжак” Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў

160

гадоў назад нарадзіўся Гарбачэўскі Іван Данілавіч (1860 – 1914), беларускі настаўнік, краязнавец, гісторык, этнограф, фалькларыст, пісьменнік

155

гадоў назад (1865) пачалося выданне Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі, дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы XIV – XIX стагоддзяў

150

гадоў назад (1870) у Віцебску заснавана Марыінская жаночая гімназія (на базе Марыінскай жаночай школы; існавала да 1917 г.)

150

гадоў з часу заснавання (1870) Добрушскай папяровай фабрыкі (пабудавана як завод драўніннай масы, з 1871 г. папяровая фабрыка, у 1922 г. атрымала ганаровае званне «Герой пррацы», з 1951 г. цэлюлозна-папяровы камбінат, з 1976 г. у складзе вытворчага аб’яднання “Белпаперапрам”, з 1997 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Кіруючая кампанія холдынгу “Беларускія шпалеры” філіял “Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы”)

150

гадоў з часу выдання (1870) “Слоўніка беларускай мовы”, складзенага І.І.Насовічам

150

гадоў назад нарадзіўся Трусевіч Станіслаў Станіслававіч (1870 – 1918), дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Беларусі, Польшчы і Літве, публіцыст

145

гадоў назад нарадзіўся Кухта Марцін Міхайлавіч (1875 – 1956), друкар, выдавец кніг на беларускай мове

145

гадоў з пачатку дзейнасці (1875) у Нясвіжы настаўніцкай семінарыі (існавала да 1921 г.)

145

гадоў назад нарадзіўся Алонаў Яўген Піліпавіч (1875 – 1929), адзін з арганізатараў ветэрынарнай справы ў Беларусі, заснавальнік Віцебскага ветэрынарна-заалагічнага музея

140

гадоў назад (1880) у Пінску заснавана шпілечна-фанерная фабрыка (існавала да 1914 г.)

140

гадоў назад (1880) заснаваны гісторыка-літаратурны часопіс “Исторический вестник”, які змяшчаў матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі (існаваў да 1917 г.)

135

гадоў назад нарадзілася Бадунова Палута (Пелагея Аляксандраўна) (1885 – 1938), дзеяч беларускага нацыянальнага руху

135

гадоў з часу заснавання (1885) у Мінску машынабудаўнічага завода “Тэхнолаг” (дзейнічаў да 1915 г.)

130

гадоў назад нарадзіўся Мятла Пётр Васілевіч (1890 – 1936), дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст

120

гадоў назад нарадзіўся Крошнер Міхаіл Яўхімавіч (1900 – 1942), беларускі кампазітар, заслужаны артыст Беларусі

120

гадоў назад (1900) у Віцебску заснавана лёнапрадзільная фабрыка “Дзвіна” (з 1946 г. Віцебскі дывановы камбінат, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства «Віцебскія дываны”)

120

гадоў назад (1900) пачалося выданне Е.Р.Раманавым зборніка дакументаў па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі “Могилевская старина”

120

гадоў з часу заснавання (1900) Аршанскага станкабудаўнічага завода “Чырвоны барацьбіт” (першапачаткова існаваў як слясарныя майстэрні, з 1915 г. механічныя і жалезаліцейныя майстэрні, з 1928 г. чыгуна- і медналіцейны завод, з 1957 г. машынабудаўнічы завод, з 1960 г. станкабудаўнічы завод, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства Аршанскі станкабудаўнічы завод “Чырвоны барацьбіт”)

120

гадоў з часу заснавання (1900) Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі (існавала да 1915 г.)

110

гадоў назад (1910) перанесены мошчы Ефрасінні Полацкай з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк

110

гадоў назад (1910) адкрыты Віцебскі настаўніцкі інстытут (з 1918 г. Віцебскі педагагічны інстытут, з 1919 г. Інстытут народнай адукацыі, у 1923 – 1930 гг. у складзе БДУ, у 1930 г. адноўлены, з 1995 г. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1998 г. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава)

110

гадоў з часу заснавання (1910) Віцебскага рэальнага вучылішча (існавала да 1918 г.)

110

гадоў назад (1910) выйшаў першы зборнік вершаў Я.Коласа “Песні-жальбы”

110

гадоў назад (1910) у Санкт-Пецярбурзе заснавана прыватнае беларускае выдавецтва А.А.Грыневіча (існавала да 1915 г.)

110

гадоў назад (1910) заснавана Першая беларуская трупа І.Буйніцкага (створана на базе аматарскай тэатральнай трупы, існавала да 1913 г.)

110

гадоў назад (1910) у Мінску скончана будаўніцтва касцёла святога Сымона і святой Алены

100

гадоў з часу заснавання (1920) Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (заснаваны на базе Мінскага політэхнічнага вучылішча, з 1991 г. Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія, з 2002 г. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт)

100

гадоў з часу заснавання (1920) Гродзенскага дзяржайнага гісторыка-археалагічнага музея (адкрыты для наведвання 9 снежня 1922 г.)

100

гадоў назад (1920) у Мінску заснаваны Беларускі трэці дзяржаўны тэатр (БДТ-3) (з 1932 г. размяшчаўся ў Гомелі, існаваў да 1937 г.)

95

гадоў з часу заснавання (1925) Беларускай сялянска-работніцкай грамады, масавай легальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай нацыянальна-вызваленчай арганізацыі працоўных Заходняй Беларусі (існавала да 1927 г.)

95

гадоў назад (1925) Я.Купалу прысвоена званне народнага паэта Беларусі

95

гадоў з часу заснавання (1925) Бярэзінскага запаведніка (з 1979 г. біясферны)

90

гадоў назад (1930) створаны Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.І.Жыновіча (першапачаткова Беларускі дзяржаўны ансамбль народных інструментаў, з 1974 г. імя І.І.Жыновіча, цяпер Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча)

90

гадоў назад (1930) уступіла ў лік дзеючых Бабруйская швейная фабрыка імя Дзяржынскага (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Славянка”)

90

гадоў з часу заснавання (1930) Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны ў Гомелі на базе ляснога аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі і Цэнтральнай лясной доследнай станцыі, да 1992 г. называўся Беларускі навукова-даследчы інстытут лясной гаспадаркі)

90

гадоў назад (1930) у Мінску адкрыта гідраметэаралагічная абсерваторыя

90

гадоў назад (1930) пачаў выходзіць штомесячны ілюстраваны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс “Беларусь” (да 1933 г. выходзіў пад назвай “Чырвоная Беларусь”, адноўлены ў студзені 1944 г. пад сучаснай назвай)

90

гадоў з часу заснавання (1930) Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (да 1945 г. размяшчаўся ў Гомелі ў якасці лесатэхнічнага інстытута, з 1945 г. у Мінску, з 1961 г. Беларускі тэхналагічны інстытут, з 1993 г. сучасная назва)

90

гадоў назад прынята пастанова Савета народных камісараў БССР (1930) аб адкрыцці Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (заснаваны на базе філіяла медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 2001 г. дзяржаўная вядучая вышэйшая навучальная ўстанова “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”)

90

гадоў з часу заснавання (1930) Гомельскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання (з 1977 г. у складзе вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш”, з 1999 г. рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання “Гомсельмаш”, з 2014 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Гомсельмаш”)

90

гадоў з часу заснавання (1930) Усесаюзнага навукова-даследчага балотнага інстытута (з 2006 г. Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут меліярацыі”)

85

гадоў назад (1935) скончана будаўніцтва Магілёўскага аўтамабільнага завода (МаАЗ) (цяпер філіял адкрытага акцыянернага таварыства “БелАЗ” - кіруючай кампаніі холдынгу “БЕЛАЗ-Холдынг” у горадзе Магілёве -“Магілёўскі аўтамабільны завод імя С.М.Кірава”)

85

гадоў назад (1935) створана Мінская студыя кінахронікі (існавала да 1941 г.)

85

гадоў назад (1935) створаны Саюз архітэктараў Беларусі (цяпер грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз архітэктараў”)

80

гадоў з часу стварэння (1940) Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Р.Шырмы (першапачаткова Беларускі ансамбль песні і танца, з 1950 г. Дзяржаўная харавая капэла БССР, з 1957 г. акадэмічная, з 1978 г. імя Р.Р.Шырмы)

80

гадоў з часу стварэння (1940) Ваўкавыскага дзяржаўнага ваенна-гістарычнага музея імя П.І.Баграціёна

80

гадоў назад (1940) зданы ў эксплуатацыю рэканструяваны Дняпроўска-Бугскі канал

75

гадоў назад (1945) заснаваны Брэсцкі настаўніцкі інстытут (з 1949 г. імя А.С.Пушкіна, у 1950 г. на яго базе заснаваны Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут, з 1995 г. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1999 г. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна)

75

гадоў з часу стварэння (1945) у Мінску Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча (з 1992 г. Дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча Рэспублікі Беларусь, з 1996 г. Дзяржаўны харэаграфічны каледж Рэспублікі Беларусь, цяпер установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж”)

75

гадоў назад (1945) у Мінску заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут (з 1953 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, з 1991 г. Беларуская акадэмія мастацтваў, з 2001 г. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў)

75

гадоў назад (1945) пачаў выходзіць літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс “Нёман” (у 1945 – 1947 гг. меў назву “Отчизна”, з 1947 г. “Советская Отчизна”, з 1960 г. сучасная назва)

75

гадоў назад (1945) заснаваны Мінскі тэхнікум лёгкай прамысловасці (з 1989 г. Мінскі тэхнікум-прадпрыемства лёгкай прамысловасці, з 2003 г. Мінскі дзяржаўны каледж-прадпрыемства лёгкай прамысловасці, з 2006 г. Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогій і дызайна лёгкай прамысловасці)

70

гадоў назад (1950) пачата будаўніцтва Мінскага радыёзавода (з 1972 г. галаўное прадпрыемства Мінскага вытворчага аб’яднання “Гарызонт”, з 2003 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Гарызонт”, з 2010 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Кіруючая кампанія холдынга “Гарызонт”)

70

гадоў назад (1950) створаны Аркестр штаба Беларускай ваеннай акругі (з 1992 г. Ваенны аркестр Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, цяпер дзяржаўная ўстанова “Узорна-паказальны аркестр Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь”)

65

гадоў з часу стварэння (1955) Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе сектара фізікі і матэматыкі фізіка-тэхнічнага інстытута Акадэміі навук Беларусі)

65

гадоў назад (1955) пачаў выпускаць прадукцыю Мінскі гадзіннікавы завод (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі гадзіннікавы завод”)

65

гадоў назад (1955) пачаў выпускаць прадукцыю Мінскі камвольны камбінат (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Камволь”)

60

гадоў назад (1960) створаны Брэсцкі дывановы камбінат (з 1970 г. галаўное прадпрыемства Брэсцкага вытворчага дыванова-суконнага аб’яднання, з 1983 г. дывановае вытворчае аб’яднанне, з 1994 г.адкрытае акцыянернае таварыства “Дываны Брэста”)

60

гадоў з часу заснавання (1960) Мінскага радыётэхнічнага тэхнікума (у 1991 – 1994 гг. Мінскі радыётэхнічны каледж, з 1995 г. Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж, цяпер установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі” філіял “Мінскі радыётэхнічны каледж”)

60

гадоў з часу заснавання (1960) Мінскага маторнага завода (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Кіруючая кампанія холдынга “Мінскі маторны завод”)

60

гадоў назад (1960) пачата будаўніцтва Светлагорскага завода штучнага валакна (у 1965 г уведзенны у лік дзеючых, з 1983 г. Светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “СветлагорскХімвалакно”)

55

гадоў з пачатку (1965) прамысловай распрацоўкі нафты на Рэчыцкім радовішчы

55

гадоў з часу пабудовы (1965) Брэсцкага панчошнага камбіната (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Брэсцкі панчошны камбінат”)

55

гадоў з часу заснавання (1965) Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

55

гадоў з часу заснавання (1965) Інстытута тэхнічнай кібернэтыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук Беларусі, у 1995 г. да інстытута далучаны Вылічальны цэнтр Акадэміі навук Беларусі, з 1996 г. галаўная арганізацыя навукова-даследчага аб’яднання “Кібернэтыка” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2002 г. дзяржаўная навуковая ўстанова “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”)

55

гадоў з часу ўвода ў дзеянне (1965) Барысаўскага завода медыцынскіх прэпаратаў (да 1969 г. Барысаўская фармацэўтычная фабрыка, у 1969 – 1990 гг. Барысаўскі хіміка-фармацэўтычны завод, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў”)

55

гадоў назад (1965) выдаў першую прадукцыю Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў”)

55

гадоў назад (1965) у Слуцку ўступіў у лік дзеючых цукрова-рафінадны завод (з 1976 г. камбінат, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Слуцкі цукроварафінадны камбінат”)

50

гадоў назад (1970) у Бабруйску створаны Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі (з 1977 г. імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча)

50

гадоў назад (1970) адбыўся пуск 1-й чаргі Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Магілёўхімвалакно”)

50

гадоў з часу стварэння (1970) часопіса “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі” (з 1990 г. “Спадчына”)

50

гадоў назад (1970) створаны Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі (адкрыты 17 студзеня 1971 г.) (цяпер Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр)

50

гадоў назад (1970) у Салігорску створана вытворчае аб’яднанне “Беларуськалій” (да 1975 г. Беларускі калійны камбінат, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Беларуськалій”)

50

гадоў назад (1970) выдаў першую прадукцыю Ваўкавыскі малочна-кансервавы камбінат дзіцячага харчавання (цяпер Ваўкавыскае адкрытае акцыянернае таварыства “Беллакт”)

45

гадоў назад (1975) заснаваны Мінскі інстытут культуры (з 1993 г. Беларускі ўніверсітэт культуры, з 1999 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, з 2004 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў)

45

гадоў назад (1975) у Мінску заснаваны “Парк камянёў” – эксперыментальная база ледавіковых валуноў пры Інстытуце геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

45

гадоў з пачатку дзейнасці (1975) Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод”)

45

гадоў назад (1975) заснаваны Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе аддзела мікрабіялогіі Акадэміі навук Беларусі)

40

гадоў з часу заснавання (1980) Інстытута прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе аддзела фізікі неразбуральнага кантролю Акадэміі навук Беларусі)

40

гадоў з часу заснавання (1980) Інстытута заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе аддзела заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук Беларусі, з 2007 г. дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах”)

40

гадоў назад (1980) заснаваны Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

40

гадоў назад (1980) заснаваны Гродзенскі абласны тэатр лялек

40

гадоў назад (1980) быў створаны Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”

35

гадоў з часу выхаду ў свет (1985) гісторыка-дакументальных хронік раёнаў і гарадоў Беларусі “Памяць”, шматтомнага серыйнага выдання энцыклапедычнага характару

35

гадоў назад (1985) у Віцебску на базе трупы лялечнікаў пры Беларускім тэатры імя Я.Коласа створаны Беларускі тэатр “Лялька”

30

гадоў з часу заснавання (1990) Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе сацыялагічных аддзелаў Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі, аддзела науковедения і часткі аддзела дэмаграфіі і праблем народанасельніцтва Інстытута эканомікі Акадэміі навук Беларусі)

30

гадоў з часу стварэння (1990) Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка (створаны на базе гісторыка-археалагічнага запаведніка)

30

гадоў з часу заснавання (1990) у Мінску Музея гісторыі медыцыны (адкрыты ў красавіку 1993 г.)

30

гадоў назад (1990) у в. Кушляны Смаргонскага раёна адкрыты літаратурна-мемарыяльны музей-сядзіба Ф.Багушэвіча

30

гадоў назад (1990) створаны Мазырскі драматычны тэатр імя І.Мележа (створаны на базе народнага тэатра гарадскога Дома культуры, да 1994 г. Беларускі драматычны тэатр “Верасень”)

30

гадоў назад (1990) у Маладзечна створаны Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”

25

гадоў назад (1995) на базе Мінскага ваенна-тэхнічнага вучылішча і Мінскага вышэйшага ваеннага агульнавайсковага палітычнага вучылішча створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь

25

гадоў з часу стварэння (1995) нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры”

20

гадоў назад (2000) адкрыты Мінскі музей Ваньковічаў, філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

20

гадоў назад (2000) у Слуцку ўсталяваны помнік Соф’і Слуцкай, рэлігійнага дзеяча Беларусі, беларускай праваслаўнай святой

20

гадоў назад (2000) пачаў выходзіць навуковы часопіс “Беларускі археаграфічны штогоднік”

20

гадоў назад (2000) быў адкрыты Мемарыяльны музей З.І.Азгура ў г. Мінску

СТУДЗЕНЬ

1

Новы год

1919. Утварэнне Беларускай ССР

95 гадоў з дня нараджэння Марцэлева Станіслава Віктаравіча (1925 – 2003), беларускага гісторыка культуры, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

95 гадоў з дня нараджэння Клачко Георгія Бенцыянавіча (1925 – 1977), беларускага скрыпача і педагога, заслужанага артыста Беларусі

75 гадоў з дня нараджэння (1945) Іпатавай Вольгі Міхайлаўны, беларускай пісьменніцы

2

95 гадоў з дня нараджэння Дзямідчыка Яўгена Паўлавіча (1925 – 2010), вучонага ў галіне хірургіі і анкалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага ўрача Беларусі

3

115 гадоў з дня нараджэння Хадыкі Уладзіміра Марцінавіча (1905 – 1940), беларускага паэта, перакладчыка

4

110 гадоў з дня нараджэння Трахтэнберга Навума Яфімавіча (1910 – 1977), беларускага архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі

95 гадоў назад (1925) адбыўся І Усебеларускі з’езд настаўнікаў

5

65 гадоў назад (1955) створана Міністэрства сувязі Беларускай ССР (з 1990 г. Міністэрства сувязі і інфарматыкі Беларускай ССР, з 1991 г. Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь, з 1997 г. Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь, цяпер Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь)

6

105 гадоў з дня нараджэння Дрэчына Сямёна Уладзіміравіча (Вульфавіча) (1915 – 1993), беларускага артыста балета і балетмайстра, народнага артыста Беларусі

7

Ражство Хрыстова (праваслаўнае)

110 гадоў з дня нараджэння Заслонава Канстанціна Сяргеевіча (1910 – 1942), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза

8

120 гадоў з дня нараджэння Крошнера Міхаіла Яўхімавіча (1900 – 1942), беларускага кампазітара, заслужанага артыста Беларусі

9

100 гадоў з дня нараджэння Князева Васіля Аляксандравіча (1920 – 1968), лётчыка, Героя Савецкага Саюза

10

115 гадоў з дня нараджэння Бірыч Таццяны Васілеўны (1905 – 1993), беларускага афтальмолага, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

90 гадоў з дня нараджэння Капуцкага Фёдара Мікалаевіча (1930 – 2017), беларускага хіміка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

11

110 гадоў з дня нараджэння Булінскага Андрэя Аляксандравіча (1910 – 1984), беларускага кінааператара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

90 гадоў з дня нараджэння Лапцінскага Ігара Васілевіча (1930 – 2018), беларускага акцёра, рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі

12

85 гадоў з дня нараджэння Красоўскай Раісы Ермалаеўны (1935 – 2015), беларускай артысткі балета, заслужанай артысткі Беларусі

13

125 гадоў з дня нараджэння Маркава Данілы Аляксандравіча (1895 – 1976), неўрапатолага-фізіятэрапеўта, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

14

100 гадоў з дня нараджэння Аўрамчыка Міколы (Мікалая Якаўлевіча) (1920 – 2017), беларускага паэта, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

15

170 гадоў з дня нараджэння Кавалеўскай Соф’і Васілеўны (1850 – 1891), матэматыка і механіка, пісьменніцы, першай у свеце жанчыны-прафесара

120 гадоў з дня нараджэння Горына (сапр. Каляда) Паўла Восіпавіча (1900 – 1938), беларускага гісторыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, у 1931 – 1936 гг. прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі, дырэктара Інстытута гісторыі

85 гадоў з дня нараджэння (1935) Рагоўскай Валянціны Георгіеўны, беларускага тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

35 гадоў з часу адкрыцця (1985) Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі (да 1989 г. Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі, у 1989 – 2005 гг. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі)

16

115 гадоў з дня нараджэння Пальчэўскага Алеся (Аляксандра Восіпавіча) (1905 – 1979), беларускага пісьменніка

19

160 гадоў з дня нараджэння Кулагіна Мікалая Міхайлавіча (1860 – 1940), заолага і энтамолага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, акадэміка Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя Леніна, члена-карэспандэнта Акадэміі навук СССР, заслужанага дзеяча навукі РСФСР 110 гадоў з дня нараджэння Ушакова Івана Міхайлавіча (1910 – 1966), беларускага тэатральнага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

20

75 гадоў з дня нараджэння Бальчэўскай Галіны Францаўны (1945 – 2005), беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі

21

115 гадоў з дня нараджэння Рамановіча Яўгена Сцяпанавіча (1905 – 1979), беларускага драматурга, пісьменніка, тэатральнага дзеяча, заслужанага артыста Беларусі

90 гадоў з дня нараджэння Шэліхіна Уладзіміра Аляксеевіча (1930 – 2002), беларускага канцэртмайстра, дыктара радыё і тэлебачання, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

23

100 гадоў з дня нараджэння Данеліі Пятра Аляксандравіча (1920 – 2012), беларускага жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

24

135 гадоў з дня нараджэння Тарыча (сапр. Аляксееў) Юрыя Віктаравіча (1885 – 1967), беларускага кінарэжысёра, сцэнарыста, заснавальніка беларускай мастацкай кінематаграфіі, заслужанага дзеяча мастацтваў РСФСР

125 гадоў з дня ўводу ў дзеянне (1895) першай электрастанцыі ў Мінску

25

90 гадоў з дня нараджэння Чачына Віктара Мікалаевіча (1930 – 1994), вучонага ў галіне тэхналогіі машынабудавання, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

26

30 гадоў назад (1990) прыняты Закон “Аб мовах у Беларускай ССР”

27

85 гадоў з дня нараджэння Бабія Зіновія Іосіфавіча (1935 – 1984), беларускага спевака, народнага артыста Беларусі

28

80 гадоў з дня нараджэння Дайнекі Леаніда Мартынавіча (1940 – 2019), беларускага пісьменніка

29

120 гадоў з дня нараджэння Ярмоленкі Мікалая Фёдаравіча (1900 – 1972), вучонага ў галіне фізічнай хіміі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

90 гадоў з дня нараджэння Лебедзевай Ганны Андрэеўны (1930 – 1990), беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі

30

125 гадоў з дня нараджэння Арлоўскага Кірылы Пракопавіча (1895 – 1968), партыйнага і гаспадарчага дзеяча, удзельніка партызанскага руху ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза

 

***

70

гадоў назад (1950) заснавана выдавецтва “Полымя” (у 2002 г. разам з выдавецтвам “Ураджай” увайшло ў склад дзяржаўнага кніжнага выдавецтва “Беларусь”)

ЛЮТЫ

1

100 гадоў з дня нараджэння Марцінкевіча Фелікса Станіслававіча (1920 – 1992), эканаміста, акадэміка Акадэміі навук Беларусі

100 гадоў з дня выхаду ў свет (1920) штодзённай грамадска-палітычнай газеты «Савецкая Беларусь»

4

505 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Мікалая (Чорны) (1515 – 1565), дзяржаўнага і ваеннга дзеяча Вялікага княства Літоўскага

5

90 гадоў з дня нараджэння Янкоўскага Расціслава Іванавіча (1930 – 2016), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР

8

210 гадоў з дня нараджэння Хруцкага Івана Фаміча (1810 – 1885), беларускага жывапісца

60 гадоў з дня нараджэння (1960) Душачкіна Андрэя Андрэевіча, беларускага акцёра, педагога, заслужанага артыста Беларусі

9

90 гадоў з дня нараджэння Тараса Валянціна Яфімавіча (1930 – 2009), беларускага пісьменніка

11

100 гадоў з дня нараджэння Рудзько Дзмітрыя Васілевіча (1920 – 1998), беларускага цымбаліста, заслужанага артыста Беларусі

80 гадоў з часу прыняцця (1940) пастановы Савета народных камісараў БССР “Аб арганізацыі архіўнай справы ў Баранавіцкай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях БССР”

80 гадоў назад (1940) створаны Гродзенскі філіял Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР (з 1960 г. Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР у г. Гродна, з мая 1993 г. Беларускі дзяржаўны гістарычны архіў, з чэрвеня 1995 г. Нацыянальны гістарычны архіў у г. Гродна, з верасня 1996 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна) 80 гадоў назад (1940) створаны Дзяржаўны архіў Вілейскай вобласці (з верасня 1944 г. Дзяржаўны архіў Маладзечанскай вобласці, з лютага 1960 г. Філіял дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці ў г. Маладзечна, з верасня 1996 г. Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна)

75 гадоў з дня нараджэння (1945) Аладавай Радаславы Мікалаеўны, беларускага музыказнаўца

12

90 гадоў з дня нараджэння (1930) Аладава Вальмена Мікалаевіча, заслужанага архітэктара Беларусі

13

315 гадоў з дня нараджэння Радзівіл Францішкі Уршулі (1705 – 1753), пісьменніцы, драматурга, тэатральнага дзеяча

14

115 гадоў з дня нараджэння Дзядзюшкі Уладзіміра Іосіфавіча (1905 – 1973), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР

15

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

105 гадоў з дня нараджэння Кабушкіна Івана Канстанцінавіча (1915 – 1943), удзельніка Мінскага патрыятычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза

16

95 гадоў з дня нараджэння Навуменкі Івана Якаўлевіча (1925 – 2006), беларускага пісьменніка і літаратуразнаўца, народнага пісьменніка Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

95 гадоў з часу заснавання (1925) Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (да 1981 г. Фундаментальная бібліятэка імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі)

17

120 гадоў з дня нараджэння Вінакурава Фёдара Пятровіча (1900 – 1990), вучонага ў галіне гідратэхнікі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі

18

90 гадоў з пачатку дзейнасці (1930) у Койданаве (з 1932 г. Дзяржынск) першай у Беларусі машына-трактарнай станцыі

85 гадоў з дня нараджэння Картэса Сяргея Альбертавіча (1935 – 2016), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі

19

155 гадоў з дня нараджэння Высоцкага Георгія Мікалаевіча (1865 – 1940), лесавода, глебазнаўца, гідролага, батаніка і фізіка-географа, заснавальніка лясной доследнай справы ў Беларусі

130 гадоў з дня нарадждэння Сваяка Казіміра (сапр. Стаповіч Канстанцін Мацвеевіч) (1890 – 1926), беларускага паэта, драматурга, публіцыста, каталіцкага святара

85 гадоў з дня нарадждэння (1935) Аўсяннікава Генадзя Сцяпанавіча, беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР

21

185 гадоў з дня нараджэння Мікешына Міхаіла Восіпавіча (1835 – 1896), рускага і беларускага скульптара, графіка і жывапісца

23

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

110 гадоў з дня нараджэння Ермалаева Аляксея Мікалаевіча (1910 – 1975), артыста балета, балетмайстра і педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР

24

85 гадоў з дня нараджэння Барадуліна Рыгора Іванавіча (1935 – 2014), беларускага паэта, перакладчыка, народнага паэта Беларусі

25

115 гадоў з дня нараджэння Кляшчова Аляксея Яўхімавіча (1905 – 1968), беларускага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза

100 гадоў з дня нараджэння Прыходзькі Пятра Фёдаравіча (1920 – 2006), беларускага паэта

75 гадоў з дня нараджэння (1945) Клебановіч Вольгі Міхайлаўны, беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі

26

80 гадоў з дня нараджэння Пузыні Уладзіміра Якаўлевіча (1940 – 2012), беларускага музыкі, майстра-рэстаўратара нацыянальных музычных інструментаў, заслужанага дзяча мастацтваў Беларусі

27

130 гадоў з дня нараджэння Мадорава Фёдара Аляксандравіча (1890 – 1967), рускага і беларускага жывапісца, народнага мастака РСФСР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

 

***

80

гадоў назад (1940) адкрыліся настаўніцкія інстытуты ў Гродна, Баранавічах і Пінску

САКАВІК

1

60 гадоў назад (1960) прынята пастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР аб пераўтварэнні Архіўнага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў БССР у Архіўнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў БССР

3

80 гадоў з дня нараджэння Ладысева Уладзіміра Фёдаравіча (1940 – 2017), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук

4

130 гадоў з дня нараджэння Адважнага Вінцука (сапр. Германовіч Язэп Станіслававіч) (1890 – 1978), беларускага паэта, каталіцкага святара

6

30 гадоў назад (1990) створана “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”

7

70 гадоў з дня нараджэння (1950) Раінчыка Васіля Пятровіча, беларускага кампазітара, піяніста, народнага артыста Беларусі

8

Дзень жанчын

130 гадоў з дня нараджэння Караткова Канстанціна Мікалаевіча (1890 – 1954), вучонага ў галіне хіміі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

90 гадоў з дня нараджэння Пархуты Яраслава Сільвестравіча (1930 – 1996), беларускага пісьменніка

9

95 гадоў з дня нараджэння Ніжнікавай Тамары Мікалаеўны (1925 – 2018), беларускай спявачкі і педагога, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР

10

100 гадоў з дня нараджэння Марціновіча Аркадзя Нічыпаравіча (1920 – 2009), беларускага празаіка, паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі

12

105 гадоў з дня нараджэння Гараўца Аляксандра Канстанцінавіча (1915 – 1943), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза

15

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

170 гадоў з дня нараджэння Савіч-Заблоцкага Вайніслава (Сулімы-Савіч-Заблоцкага) (1850 (паводле іншых звестак 1849) – пасля 1893), пісьменніка, публіцыста

85 гадоў з часу прыняцця (1935) ЦВК СССР пастановы аб узнагароджанні Беларускай ССР за поспехі ў сацыялістычным будаўніцтве ордэнам Леніна

80 гадоў з дня нараджэння (1940) Шыкуновай Ірыны Сямёнаўны, беларускай спявачкі, педагога, народнай артысткі Беларусі

60 гадоў назад (1960) створана Віцебская абласная студыя тэлебачання

17

115 гадоў з дня нараджэння Багамолава Герасіма Васілевіча (1905 – 1981), геолага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі

110 гадоў з дня нараджэння Ільяшэвіча Хведара (1910 – 1948), беларускага паэта, празаіка, гісторыка

110 гадоў з дня нараджэння Яфрэменкі Аляксея Антонавіча (1910 – 1977), беларускага і рускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі

19

125 гадоў з дня нараджэння Грыба Тамаша Тамашавіча (1895 – 1938), беларускага палітычнага і культурнага дзеяча, публіцыста

21

180 гадоў з дня нараджэння Багушэвіча Францішка Бенядзікта Казіміравіча (1840 – 1900), беларускага паэта, празаіка, публіцыста

85 гадоў з дня нараджэння (1935) Філарэта (у свеце Вахрамееў Кірыл Варфаламеевіч), праваслаўнага царкоўнага дзеяча, у 1978 – 2013 гг. Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсея Беларусі, Героя Беларусі

22

100 гадоў з дня нараджэння Пысіна Аляксея Васілевіча (1920 – 1981), беларускага паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі

23

155 гадоў з дня нараджэння Старога Уласа (сапр. Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч) (1865 – 1939), беларускага пісьменніка, збіральніка беларускага фальклору

105 гадоў з дня нараджэння Кузьменка Матроны Іванаўны (1915 – 2003), беларускай актрысы, педагога, заслужанай артысткі Беларусі

30 гадоў з часу стварэння (1990) у Мінску Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі (з 2014 г. філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь)

25

115 гадоў з дня нараджэння Вечара Алеся (Аляксандра Сцяпанавіча) (1905 – 1985), беларускага вучонага-біёлага, паэта, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі

85 гадоў з дня нараджэння Карзянковай Аляўціны Аляксандраўны (1935 – 2002), беларускай артысткі балета, педагога, народнай артысткі Беларусі

26

80 гадоў з дня нараджэння Касцюка Міхаіла Паўлавіча (1940 – 2019), беларускага гісторыка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

29

120 гадоў з дня нараджэння Корш-Сабліна (сапр. Саблін) Уладзіміра Уладзіміравіча (1900 – 1974), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР

115 гадоў з дня нараджэння Грынблата Майсея Якаўлевіча (1905 – 1983), беларускага этнографа, фалькларыста, гісторыка

30

80 гадоў з дня нараджэння (1940) Марачкіна Аляксея Антоновіча, беларускага жывапісца, педагога

 

***

80

гадоў з часу заснавання (1940) у Мінску рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі Міністэрства аховы здароўя Беларусі

60

гадоў з часу заснавання (1960) у Мінску Беларускай рэспубліканскай навуковай сельскагаспадарчай бібліятэкі (з 1970 г. імя І.С.Лупіновіча) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

КРАСАВІК

1

80 гадоў з дня нараджэння (1940) Басалыгі Уладзіміра Самойлавіча, беларускага графіка

2

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

6

110 гадоў з дня нараджэння Кіта Барыса Уладзіміравіча (1910 – 2018), вучонага ў галіне астранаўтыкі, асветніка, педагога, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

65 гадоў назад (1955) створана газета Беларускага таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой “Голас Радзімы” (да студзеня 1960 г. выходзіла пад назвай “За вяртанне на Радзіму”, цяпер выходзіць як дадатак да газеты “Советская Белоруссия”)

10

120 гадоў з дня нараджэння Гарэцкага Гаўрылы Іванавіча (1900 – 1988), беларускага геолага, географа, эканаміста, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

12

Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)

130 гадоў з дня нараджэння Нёманскага Янкі (сапр. Пятровіч Іван Андрэевіч) (1890 – 1937), беларускага пісьменніка, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі

14

140 гадоў з дня нараджэння Дылы Язэпа (Восіпа Лявонавіча) (1880 – 1973), беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча

135 гадоў з дня нараджэння Рак-Міхайлоўскага Сымона Аляксандравіча (1885 – 1938), дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

100 гадоў з дня нараджэння Карпюка Аляксея Нічыпаравіча (1920 – 1992), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

15

90 гадоў з дня нараджэння Платонава Расціслава Пятровіча (1930 – 2001), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара

16

85 гадоў з дня нараджэння (1935) Клышкі Анатоля Канстанцінавіча, беларускага пісьменніка, крытыка, перакладчыка, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі

17

80 гадоў з дня нараджэння Рубінчыка Валерыя Давыдавіча (1940 – 2011), беларускага кінарэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

18

80 гадоў з дня нараджэння (1940) Ханка Эдуарда Сямёнавіча, беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі

19

Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)

22

110 гадоў з дня нараджэння Волчака Віктара Мацвеевіча (1910 – 1985), архітэктара і педагога, заслужанага архітэктара Беларусі

23

80 гадоў з дня нараджэння (1940) Казько Віктара Апанасавіча, беларускага пісьменніка

26

Дзень Чарнобыльскай трагедыі

27

90 гадоў з дня нараджэння Данцыга Мая Вольфавіча (1930 – 2017), беларускага жывапісца, народнага мастака Беларусі

75 гадоў назад (1945) Беларусь увайшла ў склад членаў – заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

28

Радаўніца

 

***

90

гадоў з часу заснавання (1930) у Мінску Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі (да 1944 г. існаваў як Дзяржаўны інстытут фізіятрыі, артапедыі і неўралогіі, з 1944 г. Беларускі дзяржаўны навукова-даследчы інстытут траўматалогіі і артапедыі, з 1945 г. Мінскі навукова-даследчы інстытут артапедыі і аднаўленчай хірургіі, з 1956 г. навукова-даследчы інстытут траўматалогіі і артапедыі, з 1999 г. Беларускі навукова-даследчы інстытут траўматалогіі і артапедыі”, з 2007 г. сучасная назва)

МАЙ

1

Свята працы

435 гадоў з дня нараджэння Соф’і Слуцкай (1585 – 1612), рэлігійнага дзеяча, беларускай праваслаўнай святой

145 гадоў з дня нараджэння Ціхава Гаўрылы Адрыянавіча (1875 – 1960), астранома, ганаровага акадэміка Акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Акадэміі навук СССР, акадэміка Акадэміі навук Казахстана

125 гадоў назад (1895) у Мінску адбылося першае святкаванне рабочымі 1 Мая

90 гадоў з дня нараджэння Петрашкевіча Алеся (Аляксандра Лявонцьевіча) (1930 – 2012), беларускага драматурга, пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

5

20 гадоў назад (2000) у Брэсце адкрыты помнік першаму Герою Беларусі – лётчыку Карвату Уладзіміру Мікалаевічу

6

115 гадоў з дня нараджэння Гаўрука Юркі (Юрыя Паўлавіча) (1905 – 1979), беларускага паэта, перакладчыка

100 гадоў з дня нараджэння Логінава Анатоля Канстанцінавіча (1920 – 2007), беларускага і рускага акцёра, заслужанага артыста Літвы, народнага артыста Беларусі

80 гадоў з дня нараджэння (1940) Ліпскага Уладзіміра Сцяпанавіча, беларускага пісьменніка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

7

85 гадоў з дня нараджэння Далжонка Арэста Васілевіча (1935 – 2016), беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, харавога дырыжора, заслужанага работніка культуры Беларусі

8

75 гадоў з дня нараджэння (1945) Місевіча Уладзіслава Людвігавіча, беларускага эстраднага музыканта, заслужанага артыста Беларусі

55 гадоў з часу выхаду (1965) Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Брэсцкай крэпасці звання “Крэпасць-герой” з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая зорка” (уручаны 2 лістапада 1965 г.)

9

Дзень Перамогі

10

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

12

220 гадоў з дня нараджэння Ваньковіча Валенція Мельхіёравіча (1800 – 1842), беларускага жывапісца

13

115 гадоў з дня нараджэння Станюты Стэфаніі Міхайлаўны (1905 – 2000), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР

15

175 гадоў з дня нараджэння Чэрскага Івана Дзяменцьевіча (Яна Дамінікавіча), (1845 – 1892), удзельніка паўстання 1863 – 1864 гг, геолага, географа, даследчыка Сібіры

16

90 гадоў з дня нараджэння (1930) Чарнабаева Віктара Максімавіча, беларускага спевака, народнага артыста Беларусі

17

175 гадоў з дня нараджэння Нікіфароўскага Мікалая Якаўлевіча (1845 – 1910), беларускага этнографа, фалькларыста

120 гадоў з дня нараджэння Наталевіча Нічыпара Якаўлевіча (1900 – 1964), дзяржаўнага дзеяча Беларусі

22

120 гадоў з дня нараджэння Каспяровіча Мікалая Іванавіча (1900 – 1937), беларускага краязнаўца, лексікографа, мастацтвазнаўца і літаратуразнаўца

25

95 гадоў з дня нараджэння Казловай Вольгі Васілеўны (1925 – 2009), беларускага літаратуразнаўца, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі

26

110 гадоў з дня нараджэння Рознера Эдзі (Адольфа-Эдуарда) Ігнацьевіча (1910 – 1976), джазавага трубача, кампазітара, аранжыроўшчыка, заслужанага артыста Беларусі

27

120 гадоў з дня нараджэння Жылкі Уладзіміра Адамавіча (1900 – 1933), беларускага паэта, перакладчыка, крытыка

80 гадоў з дня нараджэння (1940) Раеўскай Тамары Рыгораўны, беларускай эстраднай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі

28

115 гадоў назад (1905) у газеце “Северо–Западный край” адбылося першае выступленне Я.Купалы ў друку – упершыню надрукаваны верш “Мужык”

29

50 гадоў назад (1970) у г.п. Бялынічы Магілёўскай вобласці адкрыты Бялыніцкі мастацкі музей імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі

30

110 гадоў з дня нараджэння Труса Анатоля Міхайлавіча (1910 – 1989), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі

ЧЭРВЕНЬ

1

75 гадоў з дня нараджэння Кузьміча Аляксея Васілевіча (1945 – 2013), беларускага жывапісца

55 гадоў з часу пуску (1965) 1-й чаргі Лідскага лакафарбавага завода (з 1992 г. арэнднае прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Лакафарба”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Лакафарба” г. Ліда)

3

105 гадоў з дня нараджэння Гугеля Адольфа Самойлавіча (1915 – 1999), беларускага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

85 гадоў з дня нараджэння (1935) Зуёнка Васіля Васілевіча, беларускага паэта, перакладчыка, літаратуразнаўца, крытыка

4

210 гадоў назад (1810) выйшаў Указ Аляксандра І аб будаўніцтве Бабруйскай крэпасці

5

95 гадоў з дня нараджэння Герасімовіч Эльвіры Пятроўны (1925 – 2015), беларускага мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

6

70 гадоў з дня нараджэння (1950) Дударава Аляксея Ануфрыевіча, беларускага драматурга, празаіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь

8

125 гадоў з дня нараджэння Дварчаніна Ігната Сымонавіча (1895 – 1937), беларускага літаратуразнаўца, паэта, грамадскага дзеяча

9

60 гадоў з часу стварэння (1960) Цэнтральнага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва БССР (з 1976 г. Цэнтральны дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР, с 1993 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва)

12

165 гадоў з дня нараджэння Грацыянава Пятра Аляксеевіча (1855 – 1918), беларускага вучонага ў галіне санітарыі, першага санітарнага ўрача Мінска

14

120 гадоў з дня нараджэння Забэйды-Суміцкага (сапр. Забэйда) Міхаіла Іванавіча (1900 – 1981), беларускага спевака

16

125 гадоў з дня нараджэння Рагавога Паўла Пракопавіча (1895 – 1985), глебазнаўца, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

17

130 гадоў з часу адкрыцця (1890) Мінскага гарадскога тэатра (з 1920 г. у яго памяшканні працуе Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы)

19

55 гадоў назад (1965) выйшла пастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР “Аб стварэнні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”

21

85 гадоў з дня нараджэння Багуслаўскай Нінэль Захараўны (1935 – 2018), беларускай эстраднай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі

22

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

24

120 гадоў з дня нараджэння Чорнага Кузьмы (сапр. Раманоўскі Мікалай Карлавіч) (1900 – 1944), беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста

25

120 гадоў з дня нараджэння Целеша Мікалая Яфімавіча (1900 – 1976), беларускага пісьменніка, публіцыста, перакладчыка

115 гадоў з дня нараджэння Броўкі Петруся (Пятра Усцінавіча) (1905 – 1980), беларускага паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, народнага паэта Беларусі

80 гадоў з дня нараджэння (1940) Стральчэні Віктара Аляксандравіча, беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі

26

85 гадоў з дня нараджэння (1935) Маленчанка Рымы Фёдараўны, беларускай актрысы, педагога, заслужанай артысткі Беларусі

27

95 гадоў з дня нараджэння Арабей Лідзіі Львоўны (1925 – 2015), беларускай пісьменніцы, літаратуразнаўца

28

115 гадоў з дня нараджэння Галаўчынера Віктара Якаўлевіча (1905 – 1961), беларускага драматурга, рэжысёра, народнага артыста Беларусі

29

70 гадоў з дня нараджэння (1950) Купрыяненкі Васіля Аляксеевіча, беларускага музыкі, кампазітара, збіральніка і выканаўцы беларускага музычнага фальклору, заслужанага артыста Беларусі

30

120 гадоў з дня нараджэння Гаўрылава Пятра Міхайлавіча (1900 – 1979), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза

105 гадоў з дня нараджэння Яшчарыцына Пятра Іванавіча (1915 – 2005), вучонага ў галіне тэхналогіі машынабудавання, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі

ЛІПЕНЬ

1

95 гадоў з дня нараджэння Шыльнікоўскай Васілісы Паўлаўны (1925 – 1991), заслужанага архітэктара Беларусі

2

100 гадоў з дня нараджэння Лісіцына Міхаіла Аркадзьевіча (Майсея Айзікавіча) (1920 – 2004), беларускага музыканта, дырыжора, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі

3

Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

6

120 гадоў з дня нараджэння Лупіновіча Івана Сцяпанавіча (1900 – 1968), глебазнаўца і аграхіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

115 гадоў з дня нараджэння Глебкі Пятра Фёдаравіча (1905 – 1969), беларускага паэта, перакладчыка, драматурга, вучонага, грамадскага дзеяча

7-9

25 гадоў назад (1995) у в. Аўцюкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці праходзіў І Усебеларускі фестываль народнага гумару

9

65 гадоў назад (1955) у Мінску адкрылася дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава

10

120 гадоў з дня нараджэння Сергіевіча Пятра Аляксандравіча (1900 – 1984), беларускага жывапісца і графіка

110 гадоў з дня нараджэння Астравумава Сяргея Паўлавіча (1910 – 1991), беларускага акцёра і рэжысёра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

40 гадоў назад (1980) заснаваны Літаратурны музей Петруся Броўкі ў Мінску

40 гадоў з часу заснавання (1980) хаты-музея Петруся Броўкі ў в. Пуцілкавічы Ушацкага раёна

11

90 гадоў з дня нараджэння Рэя Івана Пятровіча (1930 – 2002), беларускага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

14

100 гадоў з дня нараджэння Астапенкі Алеся (Аляксандра Кірылавіча) (1920 – 1970), беларускага паэта, перакладчыка

15

120 гадоў з дня нараджэння Дубоўкі Уладзіміра Мікалаевіча (1900 – 1976), беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка

16

70 гадоў з дня нараджэння (1950) Белавусавай Галіны Аляксандраўны, беларускай танцоўшчыцы, заслужанай артысткі Беларусі

70 гадоў з дня нараджэння (1950) Цвятковай Ірыны Міхайлаўны, беларускага кампазітара, заслужанай артысткі Беларусі

20

140 гадоў з дня нараджэння Леўчыка Гальяша (сапр. Ляўковіч Ілья Міхайлавіч) (1880 – 1944), беларускага пісьменніка, перакладчыка

22

125 гадоў з дня нараджэння Сухога Паўла Восіпавіча (1895 – 1975), савецкага авіяканструктара, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы

23

100 гадоў з дня нараджэння Карнеевай Ніны Аляксееўны (1920 – 2007), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі

25

180 гадоў з дня нараджэння Крачкоўскага Юльяна Фаміча (1840 – 1903), беларускага фалькларыста, этнографа, гісторыка, педагога

27

30 гадоў назад (1990) Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР

28

110 гадоў з дня нараджэння Стэльмаха Уладзіміра Мацвеевіча (1910 – 1974), беларускага тэатральнага дзеяча, пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

75 гадоў з дня нараджэння (1945) Белацаркоўскага Рыгора Якаўлевіча, беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі

29

55 гадоў назад (1965) у Мінску адкрыты планетарый

ЖНІВЕНЬ

1

110 гадоў з дня нараджэння Хацкевіча Сцяпана Фёдаравіча (1910 – 1979), беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі

4

75 гадоў назад (1945) выйшла пастанова Савета народных камісараў БССР і ЦК КП(б)Б аб адкрыцці ў Мінску Літаратурнага музея Янкі Купалы (адкрыты для наведвання 20 верасня 1945 г.)

75 гадоў з часу заснавання (1945) філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы

75 гадоў з часу заснавання (1945) філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Ляўках

6

180 гадоў з дня нараджэння Абуховіча Альгерда Рышардавіча (літ. псеўд. Граф Бандзінэлі) (1840 – 1898), беларускага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры

7

110 гадоў з дня нараджэння Цітовіча Генадзя Іванавіча (1910 – 1986), дзеяча харавога мастацтва, дырыжора, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР

9

110 гадоў з дня нараджэння Геніюш Ларысы Антонаўны (1910 – 1983), беларускай паэтэсы

10

100 гадоў з пачатку дзейнасці (1920) у Мінску тэатральнай трупы У.І.Галубка (з 1926 г. Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр, з 1932 г. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр, існаваў да 1938 г.)

90 гадоў з часу адкрыцця (1930) у Мінску І Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы

13

70 гадоў з дня нараджэння (1950) Краўчанкі Петра Кузьміча, гісторыка, дыпламата, дзяржаўнага дзеяча Беларусі

14

635 гадоў назад (1385) падпісана Крэўская унія – дагавор аб саюзе Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства

95 гадоў з дня нараджэння Пратасені Віктара Сазонтавіча (1925 – 2001), беларускага жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

15

180 гадоў з часу адкрыцця (1840) Горы-Горацкай земляробчай школы (з 1848 г. Горы-Горацкі земляробчы інстытут, з 1925 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, цяпер Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія)

16

100 гадоў з дня нараджэння Бяды Леаніда Ігнатавіча (1920 – 1976), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, двойчы Героя Савецкага Саюза 85 гадоў з дня нараджэння Падлужнага Аляксандра Іосіфавіча (1935 – 2005), беларускага мовазнаўца, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

19

110 гадоў з дня нараджэння Жаўрука Алеся (сапр. Сінічкін Аляксандр Дзмітрыевіч) (1910 – 1942), беларускага паэта

85 гадоў з дня нараджэння Кірычэнкі Віктара Лук’янавіча (1935 – 1974), беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі

21

95 гадоў з дня нараджэння Сідарэнкі Георгія Іванавіча (1925 – 2014), вучонага ў галіне кардыялогіі, акадэміка Нацынальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, заслужанага вынаходца Беларусі

25

110 гадоў з дня нараджэння Корбана Уладзіміра Іванавіча (1910 – 1971), беларускага сатырыка, байкапісца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

27

70 гадоў з дня нараджэння (1950) Каржанеўскай Галіны Анатольеўны, беларускай паэтэсы, драматурга

29

95 гадоў з дня нараджэння Рыжковай Ганны Паўлаўны (1925 – 1993), беларускай артысткі эстрады, заслужанай артысткі Беларусі

60 гадоў з часу стварэння (1960) Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды (цяпер Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь)

31

105 гадоў з дня нараджэння Казекі Янкі (Івана Дарафеевіча) (1915 – 2000), беларускага крытыка і літаратуразнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі

ВЕРАСЕНЬ

1

120 гадоў з дня нараджэння Баранавых Сымона (сапр. Баранаў Сымон Якаўлевіч) (1900 – 1942), беларускага пісьменніка

110 гадоў з дня нараджэння Раеўскага Андрэя Пятровіча (1910 – 1993), рускага і беларускага рэжысёра і акцёра, заслужанага артыста Беларусі

105 гадоў назад (1915) у мястэчку Баруны Ашмянскага павета (цяпер в. Баруны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці) створана настаўніцкая семінарыя (існавала да 1933 г.)

3

105 гадоў з дня нараджэння Райскага Барыса Іпалітавіча (1915 – 1993), беларускага дырыжора, заслужанага артыста Беларусі 90 гадоў з дня нараджэння Ткачова Паўла Іванавіча (1930 – 1998), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі

5

70 гадоў з дня нараджэння (1950) Камкова Уладзіміра Цярэнцьевіча, беларускага артыста балета, народнага артыста Беларусі

6

Дзень беларускай пісьменнасці

8

30 гадоў назад (1990) быў адкрыты Полацкі музей беларускага кнігадрукавання

11

165 гадоў з дня нараджэння Раманава Еўдакіма Раманавіча (1855 – 1922), беларускага этнографа, фалькларыста, археолага і мовазнаўца

120 гадоў з дня нараджэння Русіянава Івана Мікітавіча (1900 – 1984), удзельніка баёў у Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза

14

100 гадоў з часу адкрыцця (1920) у Мінску Беларускага дзяржаўнага тэатра (з 1926 г. Першы беларускі дзяржаўны тэатр, з 1944 г. імя Я.Купалы, з 1955 г. акадэмічны, з 1993 г. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы)

16

100 гадоў назад (1920) створаны Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку

20

110 гадоў з дня нараджэння Лыкава Аляксея Васілевіча (1910 – 1974), вучонага ў галіне цепла- і масапераносу, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Расіі

21

115 гадоў з дня нараджэння Чуніхіна Сяргея Антонавіча (1905 – 1985), матэматыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

105 гадоў з дня нараджэння Папова Іосіфа Сцяпанавіча (1915 – 1984), беларускага рэжысёра, педагога, народнага артыста Беларусі

100 гадоў з дня нараджэння Мусінскага Сяргея Сцяпанавіча (1920 – 2008), заслужанага архітэктара Беларусі

95 гадоў з дня нараджэння Романа Алега Уладзіслававіча (1925 – 2013), вучонага ў галіне парашковай металургіі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі

25

125 гадоў з дня нараджэння Лявіцкай (па мужу Лёсік) Ванды Антонаўны (1895 – 1968), беларускай пісьменніцы

29

140 гадоў з дня нараджэння Сахарава Сяргея Пятровіча (1880 – 1954), беларускага фалькларыста, этнографа, педагога

КАСТРЫЧНІК

1

90 гадоў з часу стварэння (1930) Беларускай студыі оперы і балета (створана на базе спецыяльнага вышэйшага опернага класа Беларускага дзяржаўнага тэхнікума, у 1933 г. рэарганізавана ў Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР, з 1940 г. Вялікі, з 1964 г. акадэмічны, з 1994 г. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, з 1996 г. Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь, цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь)

2

30 гадоў з пачатку выдання (1990) “Народнай газеты”

4

80 гадоў з дня нараджэння (1940) Алая Анатоля Іванавіча, беларускага рэжысёра, аператара, сцэнарыста дакументальнага кіно, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

6

Дзень архівіста

70 гадоў з дня нараджэння (1950) Траяна Юрыя Антонавіча, беларускага артыста балета, народнага артыста Беларусі

7

255 гадоў з дня нараджэння Агінскага Міхала Клеафаса (1765 – 1833), кампазітара, дыпламата, дзяржаўнага дзеяча

115 гадоў з дня нараджэння Смольскага Мікалая Уладзіслававіча (1905 – 1976), батаніка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

10

95 гадоў з дня нараджэння Арцёменка Кацярыны Гаўрылаўны (1925 – 1998), майстра пляцення мастацкіх вырабаў з саломы, заснавальніка саломапляцення, заслужанага работніка культуры Беларусі

80 гадоў з дня нараджэння Тарасава Канстанціна Іванавіча (1940 – 2010), беларускага пісьменніка, публіцыста

14

80 гадоў з дня нараджэння Іванова Леаніда Леанідавіча (1940 – 2009), беларускага дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі

15

115 гадоў з дня нараджэння Чабатарова Рамана Сямёнавіча (1905 – 1981), беларускага вучонага ў галіне паразіталогіі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі

16

110 гадоў з дня нараджэння Падкавырава Пятра Пятровіча (1910 – 1977), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

85 гадоў з дня нараджэння (1935) Заборава Барыса Абрамавіча, беларускага жывапісца, графіка

80 гадоў з дня нараджэння (1940) Шатэрніка Аляксандра Сяргеевіча, беларускага скульптара, жывапісца

65 гадоў з часу адкрыцця (1955) у Ашмянах раённага краязнаўчага музея імя Ф.Багушэвіча

17

120 гадоў з дня нараджэння Гембіцкага Ібрагіма Рафаілавіча (1900 – 1974), беларускага графіка

19

130 гадоў з дня нараджэння Палуяна Сяргея Епіфанавіча (1890 – 1910), беларускага пісьменніка, публіцыста, аднаго з пачынальнікаў беларускай прафесійнай літаратурнай крытыкі

20

135 гадоў з дня нараджэння Бурбіса Аляксандра Лаўрэнавіча (1885 – 1922), дзеяча беларускага нацыянальна-вызваленчага руху першай чвэрці ХХ ст.

26

210 гадоў з дня нараджэння Дмахоўскага Генрыха Міхайлавіча (1810 – 1863), беларускага скульптара, аднаго з кіраўнікоў рэвалюцыйнага руху ў Беларусі і Польшчы

27

145 гадоў з дня нараджэння Клейнбарта Льва Максімавіча (1875 – 1950), крытыка, публіцыста, даследчыка беларускай літаратуры

28

70 гадоў з дня нараджэння (1950) Дундзіна Мікалая Мікалаевіча, беларускага жывапісца

30

115 гадоў з дня нараджэння Бембеля Андрэя Ануфрыевіча (1905 – 1986), беларускага скульптара, народнага мастака Беларусі

31

90 гадоў назад (1930) у Гомелі адкрыты аграпедагагічны інстытут (з 1933 г. педагагічны інстытут, з 1938 г. імя Чкалава, з 1969 г. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1988 г. імя Ф.Скарыны)

90 гадоў з дня нараджэння (1930) Гумілеўскага Льва Мікалаевіча, беларускага скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага мастака Беларусі

60 гадоў з часу адкрыця (1960) Беларускага навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі (з 1965 г. у пас. Лясны Мінскага раёна, цяпер дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі и медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава”)

60 гадоў назад (1960) адбыўся пуск газаправода “Дашава – Мінск”

ЛІСТАПАД

1

125 гадоў з дня нараджэння Крыловіча Уладзіміра Мікалаевіча (1895 – 1937), беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі

40 гадоў назад (1980) адкрыты Гродзенскі абласны тэатр лялек

2

Дзень памяці

60 гадоў з дня нараджэння (1960) Наварыча Алеся (сапр. Трушко Аляксандр Іванавіч), беларускага пісьменніка

3

130 гадоў з дня нараджэння Бонч-Асмалоўскага Глеба Анатольевіча (1890 – 1943), беларускага антраполага і археолага

6

220 гадоў з дня нараджэння Ходзькі Леанарда (1800 – 1871), беларускага гісторыка, публіцыста, бібліёграфа, выдаўца

7

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

110 гадоў з дня нараджэння Скарапанава Сцяпана Гардзеевіча (1910 – 1999), вучонага ў галіне агульнага земляробства, меліярацыі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

90 гадоў з дня нараджэння Царанковай Людмілы Пятроўны (1930 – 2006), беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі

90 гадоў назад (1930) уведзена ў дзеянне Магілёўская фабрыка штучнага валакна (з 1945 г. завод штучнага валакна імя В.Куйбышава, з 1975 г. у Магілёўскім вытворчым аб’яднанні “Хімвалакно”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Магілёўхімвалакно”)

7-8

90 гадоў назад (1930) уведзена ў эксплуатацыю Асінаўская ДРЭС каля в. Арэхі (цяпер г.п. Арэхаўск Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) (з 1931 г. Беларуская ДРЭС)

8

105 гадоў з дня нараджэння Супруненкі Дзмітрыя Аляксеевіча (1915 – 1990), матэматыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

90 гадоў назад (1930) уведзена ў эксплуатацыю Віцебская швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі” (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Сцяг індустрыялізацыі”)

9

80 гадоў назад (1940) у Мінску ўступіў у лік дзеючых хлебазавод “Аўтамат”, буйнейшы ў Беларусі

12

100 гадоў з дня нараджэння Макаёнка Андрэя Ягоравіча (1920 – 1982), беларускага драматурга, народнага пісьменніка Беларусі

13

90 гадоў з дня нараджэння (1930) Крыкавай Валянціны Іванаўны, беларускай артысткі балета, педагога, народнай артысткі Беларусі

14

120 гадоў з дня нараджэння Чарнушэвіча Нічыпара Тодаравіча (1900 – 1967), беларускага паэта

115 гадоў з дня нараджэння Васілька Міхася (сапр. Касцевіч Міхаіл Восіпавіч) (1905 – 1960), беларускага паэта

15

95 гадоў назад (1925) выйшла ў эфір 1-я перадача Беларускай шырокавяшчальнай радыёстанцыі

16

115 гадоў з дня нараджэння Скрыгана Яна (Івана Аляксеевіча) (1905 – 1992), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

19

105 гадоў з дня нараджэння Жучкевіча Вадзіма Андрэевіча (1915 – 1985), беларускага географа, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі

90 гадоў з дня нараджэння Салаухіна Рэма Іванавіча (1930 – 1988), вучонага ў галіне фізікі і газадынамікі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі

20

85 гадоў з дня нараджэння (1935) Апіёка Мікалая Афанасьевіча, беларускага жывапісца, графіка, сцэнографа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

70 гадоў з дня нараджэння (1950) Ткачонка Аляксандра Леанідавіча, беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі

21

120 гадоў з дня нараджэння Дзянісава Міхаіла Іванавіча (1900 – 1971), беларускага спевака, народнага артыста Беларусі

110 гадоў з дня нараджэння Судніка Міхаіла Раманавіча (1910 – 1995), беларускага мовазнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

23

120 гадоў з дня нараджэння Ярмолінай Ларысы Аляксандраўны (1900 – 1984), беларускай актрысы, тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

110 гадоў з дня нараджэння Міронава Аляксандра Яўгенавіча (1910 – 1992), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

24

115 гадоў з дня нараджэння Любімава Льва Уладзіміравіча (1905 – 1977), беларускага і рускага дырыжора, народнага артыста Беларусі

60 гадоў з дня нараджэння (1960) Ермалаева Уладзіміра Аляксеевіча, беларускага ваеннага дырыжора, заслужанага артыста Беларусі

25

40 гадоў з часу адкрыцця (1980) на Буйніцкім полі пад Магілёвым мемарыяльнага знака ў гонар К.М.Сіманава

26

95 гадоў з дня нараджэння Семянякі Юрыя Уладзіміравіча (1925 – 1990), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі, народнага артыста Беларусі

90 гадоў з дня нараджэння Караткевіча Уладзіміра Сямёнавіча (1930 – 1984), беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, кінасцэнарыста

27

120 гадоў з дня нараджэння Пукста Рыгора Канстанцінавіча (1900 – 1960), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

 

***

100

гадоў з часу адкрыцця (1920) у Мінску Беларускага аддзялення Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі (з 1963 г. выдавецтва “Беларусь”, цяпер рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларусь”)

СНЕЖАНЬ

1

100 гадоў з часу стварэння (1920) пры Віленскім універсітэце Беларускага студэнцкага саюза (існаваў да 1939 г.)

85 гадоў з дня нараджэння Марозавай Валянціны Васілеўны (1935 – 1990), беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі

60 гадоў назад (1960) уведзены ў эксплуатацыю Віцебскі тэлевізійны цэнтр

2

60 гадоў з дня нараджэння (1960) Дадышкіліяні Натэлы Атараўны, беларускай артысткі балета, заслужанай артысткі Беларусі

4

80 гадоў з дня нараджэння (1940) Кудзелі Леаніда Лаўрэнцьевіча, беларускага спевака, педагога, заслужанага артыста Беларусі

50 гадоў з часу выхаду (1970) Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні Гомеля ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга

6

220 гадоў з дня нараджэння Ходзькі Іосіфа Іванавіча (1800 – 1881), беларускага падарожніка, геадэзіста, ваеннага тапографа

95 гадоў назад (1925) адкрылася І Усебеларуская мастацкая выстава

8

85 гадоў з дня нараджэння Скобелева Эдуарда Марцінавіча (1935 – 2017), беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

10

150 гадоў з дня нараджэння Рушчыца Фердынанда Эдуардавіча (1870 – 1936), беларускага жывапісца, графіка, тэатральнага дэкаратара, педагога

13

95 гадоў з дня нараджэння Кудрашовай Клаўдзіі Кузьмінічны (1925 – 2012), беларускай і рускай спявачкі, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР

14

115 гадоў з дня нараджэння Дарожкіна Мікалая Апанасавіча (1905 – 1993), міколага і фітапатолага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

110 гадоў з дня нараджэння Юркевіча Сяргея Пятровіча (1910 – 1985), беларускага і рускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі

15

445 гадоў з часу абрання (1575) Стэфана Баторыя каралём Польскім і вялікім князем Літоўскім

170 гадоў з дня нараджэння Судзілоўскага Мікалая Канстанцінавіча (1850 – 1930), рэвалюцыянера-народніка, дзеяча міжнароднага рэвалюцыйнага руху, вучонага, ураджэнца Магілёва

16

115 гадоў з дня нараджэння Сярдобава Мікалая Мікалаевіча (1905 – 1990), беларускага спевака, педагога, народнага артыста Беларусі

18

55 гадоў назад (1965) у Мінску ўступіў у лік дзеючых Мінскі гарадскі малочны завод № 2, буйнейшы ў Беларусі (з 1989 г. арэнднае прадпрыемства “Мінскі гарадскі малочны завод № 2”, з 1997 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Гармалзавод № 2”, з 2014 г. філіял “Малочны гасцінец” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскі малочны завод № 1”, цяпер рэспубліканскае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "Малочны гасцінец")

19

85 гадоў з дня нараджэння Лемцюговай Валянціны Пятроўны (1935 – 2018), беларускага мовазнаўца

20

180 гадоў з дня нараджэння Альхімовіча Казіміра (1840 – 1916), беларускага жывапісца і графіка

160 гадоў з дня нараджэння Карскага Яўфімія Фёдаравіча (1860 – 1931), філолага, этнографа, аўтара прац па гісторыі беларускай мовы, беларускай і рускай палеаграфіі і фальклору

130 гадоў з дня нараджэння Марыкса Аскара Пятровіча (1890 – 1976), беларускага мастака тэатра, графіка, педагога, народнага мастака Беларусі 100 гадоў з дня нараджэння Гутковіча Аляксандра Залманавіча (1920 – 1989), беларускага рэжысёра тэлебачання, драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

21

130 гадоў з дня нараджэння Аладава Мікалая Ільіча (1890 – 1972), беларускага кампазітара і педагога, народнага артыста Беларус

95 гадоў з дня нараджэння Краўчанка Валянціны Захараўны (1925 – 1984), беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі

23

95 гадоў з дня нараджэння Катаева Віталя Вітальевіча (1925 – 1999), беларускага і рускага дырыжора, заслужанага артыста Беларусі

50 гадоў з часу выхаду (1970) Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні Мінскай вобласці другім ордэнам Леніна

25

Ражство Хрыстова (каталіцкае)

120 гадоў назад (1900) заснавана Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна

28

110 гадоў з дня нараджэння Шацілы Івана Браніслававіча (1910 – 1977), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі

30

30 гадоў назад (1990) уступіла ў лік дзеючых 2-я лінія Мінскага метрапалітэна

31

135 гадоў з дня нараджэння Кедрава – Зіхмана Аскара Карлавіча (1885 – 1964), аграхіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, акадэміка Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя Леніна, акадэміка Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі

95 гадоў з дня нараджэння Равінскай Ніны Антонаўны (1925 – 2006), беларускай артысткі аперэты, заслужанай артысткі Беларусі, заслужанай артысткі Расіі

85 гадоў з дня нараджэння (1935) Малышавай Клары Мікалаеўны, беларускай артысткі балета, педагога, народнай артысткі Беларусі

 

***

75

гадоў назад (1945) з пачатку выдання “Настаўніцкай газеты”

70

гадоў з часу адкрыцця (1950) у Барысаве краязнаўчага музея (з 1988 г. Барысаўскі дзяржаўны аб’яднаны музей)

45

гадоў назад (1975) пад Мінскам адкрыўся санаторый “Аксакаўшчына” (з 1986 г. Навукова-даследчы інстытут медыцынскай радыялогіі, цяпер дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі”)