Візіт у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ўдзельнікаў праекта «Яўрэйская серада» і супрацоўнікаў Музея гісторыі і культуры Беларусі Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын
6 сакавіка 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі ўдзельнікі праекта «Яўрэйская серада» і супрацоўнікі Музея гісторыі і культуры Беларусі Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын.
Прафарыентацыйная лекцыя на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
6 сакавіка 2024 г. на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася прафарыентацыйная лекцыя для студэнтаў дзённай формы навучання. Галоўная мэта лекцыі – фарміраванне ў будучых спецыялістаў гатоўнасці да працы, азнаямленне з асноўнымі напрамкамі работы НГА Беларусі.
Занясенне ў Кнігу Пашаны Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Галіны Мікалаеўны Кутуковай
6 сакавіка 2024 г. за шматгадовую бездакорную працу, значны асабісты ўклад у захаванне дакументальнай спадчыны беларускага народа занесена ў Кнігу Пашаны Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Галіна Мікалаеўна Кутукова.
Урачысты сход працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Правядзенне заняткаў у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі
20 лютага 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2024 год праведзена лекцыя «Асновы экскурсійнай работы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі», у ходзе якой вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько распавяла працоўнаму калектыву аб асаблівасцях падрыхтоўкі і правядзення экскурсій у архіўнай установе.
Правядзенне справаздачна-выбарнага сходу першаснай прафсаюзнай арганізацыі
19 лютага 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі.
Страницы
- « первая
- ‹ предыдущая
- …
- 21
- 22
- 23
- 24
- 25
- 26
- 27
- 28
- 29
- …
- следующая ›
- последняя »