Удзел НГА Беларусі ва ўрачыстым адкрыцці медыямарафону «Без тэрміну даўнасці: непакорныя»
26 сакавіка 2025 г. намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці III Міжнароднага медыямарафону для падлеткаў «Без тэрміну даўнасці: непакорныя» ў г. Маладзечна.
Мерапрыемства прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі, а таксама супрацьдзеянню фальсіфікацыі падзей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Медыямарафон разлічаны на тры дні, на працягу якіх навучэнцы школ і гімназій Маладзечна і Красненскай сярэдняй школы будуць вучыцца здымаць відэасюжэты з выкарыстаннем архіўных фота - і кінадакументаў.
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык на ўрачыстым адкрыцці медыямарафону «Без тэрміну даўнасці: непакорныя»