Наведванне прэзентацыі выданняў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
26 сакавіка 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі стаў госцем на прэзентацыі першага музейнага каталога інскрыптаў Якуба Коласа «Ад усяго сэрца, ад усёй душы» і даведніка паступленняў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Мiнск: да 525-годдзя атрымання Магдэбургскага права».






