Аб сустрэчы з групай валанцёраў
19 красавіка 2021 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча кіраўніцтва архіва з групай валанцёраў па індэксацыі вопісаў фондаў.
001
19 красавіка 2021 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча кіраўніцтва архіва з групай валанцёраў па індэксацыі вопісаў фондаў.
12 красавіка 2021 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў онлайн-фармаце адбыўся навукова-практычны круглы стол «EPITAPHIUM: пахавальная культура земляў былога Вялікага Княства Літоўскага XVI – XIX стст.»
У выніку працы па выяўленні дакументаў па гісторыі Беларусі ў архівах, бібліятэках і музеях замежжа і ў межах дамовы, падпісанай паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Дзяржаўным гістарычным архівам Літвы былі атрыманы лічбавыя копіі актавых кніг Браслаўскага земскага суда за 1725–1784 гг. Гэтыя дакументы дазваляюць запоўніць прабел у захаванасці актавай судовай дакументацыі паўночных зямель Вялікага Княства Літоўскага XVIII ст. і дапоўніць фонд Браслаўскага земскага суда, частка якога пераважна за XVII ст. знаходзіцца на захаванні ў НГА Беларусі. Звесткі, якія яны ўтрымліваюць, паслужаць асновай для навуковых і краязнаўчых даследаванняў. У хуткім часе лічбавыя копіі кніг будуць даступны даследчыкам у чытальнай зале архіва.
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны васямнаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках убачылі свет 24 артыкулы, прысвечаныя разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства, крыніцазнаўства і генеалогіі, апублікаваны тэксты і агляды некаторых гістарычных дакументаў з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, а таксама гістарыяграфічныя працы і рэцэнзіі на навуковыя выданні. Зборнік прызначаны для гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, спецыялістаў архіўнай галіны і ўсіх аматараў айчыннай гісторыі.
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчана ў свет кніга «Абрысы розныя»: малюнкі і чарцяжы гетмана Януша Радзівіла».
Кніга ўтрымлівае каштоўныя звесткі пра адну з самых знакавых і супярэчлівых асоб беларускай гісторыі XVII ст. – Януша Радзівіла, якому выпала быць гетманам Вялікага Княства Літоўскага ў адзін з найбольш складаных перыядаў яго гісторыі, напоўнены бясконцымі паўстаннямі і войнамі. Асноўным прадметам увагі ў кнізе з’яўляецца калекцыя малюнкаў і чарцяжоў, якая захавалася ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
У выніку працы па выяўленні дакументаў па гісторыі Беларусі ў архівах, бібліятэках і музеях замежжа і ў межах дамовы, падпісанай паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Дзяржаўным архівам Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі, былі атрыманы лічбавыя копіі актавых кніг Віцебскага падкаморскага суда за 1642–1647 гг. і Віцебскага гродскага суда за 1684–1687 гг. Гэтыя дакументы дазваляюць запоўніць прабел у захаванасці актавай судовай дакументацыі усходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага XVII ст. Звесткі, якія яны ўтрымліваюць, паслужаць асновай для навуковых і краязнаўчых даследаванняў. У хуткім часе лічбавыя копіі кніг будуць даступны даследчыкам у чытальнай зале архіва.
5 лістапада 2020 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся віртуальны навукова-практычны семінар «НОВЫЯ ДАКУМЕНТАЛЬНЫЯ НАБЫТКІ І ЗНАХОДКІ ПА ГЕНЕАЛОГІІ», суарганізатарам якога выступіў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.
Адрас: вул. Крапоткіна, 55, 220002, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Тэлефоны:
Тэлефон/факс: (+375 17) 317 75 23
E-mail: niab@niab.by