Інфармацыя аб правядзенні круглага стала і прэзентацыі

4 верасня 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылося пасяджэнне рэспубліканскага круглага стала «Брэст. 1000 гадоў у дакументах і матэрыялах», прысвечанага 1000-гадоваму юбілею горада Брэста.

Інфармацыя аб урачыстасцях з нагоды 100-годдзя архіўнай службы Латвіі

29–30 жніўня 2019 г. у г. Рыга (Латвійская Рэспубліка) у будынку Дома Чарнагаловых адбылася міжнародная канферэнцыя «Захоўваючы памяць народа: мінулае, цяперашняе, будучыня», прысвечаная 100-годдзю архіўнай службы Латвіі.

Інфармацыя аб выхадзе электроннага выдання «1000-годдзе Брэста: праз прызму старадаўніх дакументаў», прысвечанага 1000-годдзю першай узгадкі ў пісьмовых крыніцах г. Брэста (Берасця)

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага падрыхтавана сумеснае электроннае выданне «1000-годдзе Брэста: праз прызму старадаўніх дакументаў», прысвечанае 1000-годдзю першай узгадкі ў пісьмовых крыніцах г. Брэста (Берасця).

Інфармацыя аб удзеле ў прэзентацыі архіўных выданняў

Изображение21 чэрвеня 2019 г. у кнігарні «Дом кнігі «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11) адбылася прэзентацыя выданняў на гістарычную тэматыку, прысвечаная Году малой радзімы. У межах прэзентацыі быў прадстаўлены шэраг выданняў, ажыццёўленых Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі у партнёрстве з выдавецтвам «Беларусь» за апошняе дзесяцігоддзе.

Інфармацыя аб візіце дэлегацыі архівістаў Рэспублікі Мальта

Изображение29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.

Аб візіце дэлегацыі беларускіх архівістаў у Фінляндскую Рэспубліку

ИзображениеЗ 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.

Информация об участии в международной исторической конференции «White Eagle Conference 2019»

4 мая 2019 г. в Лондоне (Великобритания) прошла международная историческая конференция, организованная посольством Республики Польша в Великобритании в сотрудничестве с университетом Святой Марии. Конференция являлась одним из ряда событий в рамках Дней польского наследия в Великобритании.

Страницы