9–10 верасня 2022 г. у Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі была праведзена міжнародная навуковая канферэнцыя «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі», прымеркаваная да 955-годдзя сталіцы нашай краіны. У ёй узялі ўдзел і супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Загадчык аддзела Дзмітрый Матвейчык, вядучыя архівісты Ягор Байголаў і Ігар Сячко, вядучыя навуковыя супрацоўнікі Уладзімір Дзянісаў і Сяргей Рындзін у сваіх дакладах азнаёмілі прысутных з вынікамі праведзеных навуковых даследаванняў. Работнікі архіва рабілі асаблівы націск на выкарыстанні рукапісных дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах НГА Беларусі і раскрываюць вялікую колькасць пытанняў, звязаных з гісторыяй г. Мінска і яго жыхароў.
Падобныя запісы
Гістарычны архіў ізноў ідзе ў школы г. Мінска
| Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі працягвае комплекс мерапрыемстваў да 955-годдзя горада Мінска, Года гістарычнай памяці, 100-годдзя архіўнай службы Беларусі і…
Пасяджэнне камісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска
| 15 лютага 2024 г. у Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц,…
Мінская мужчынская гімназія: фатаграфічныя матэрыялы
| У кнізе апублікаваны 355 фатаздымкаў навучэнцаў гімназіі, абітурыентаў, а таксама асоб, якія здавалі экзамен на атрыманне звання настаўніка народных…



