9–10 верасня 2022 г. у Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі была праведзена міжнародная навуковая канферэнцыя «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі», прымеркаваная да 955-годдзя сталіцы нашай краіны. У ёй узялі ўдзел і супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Загадчык аддзела Дзмітрый Матвейчык, вядучыя архівісты Ягор Байголаў і Ігар Сячко, вядучыя навуковыя супрацоўнікі Уладзімір Дзянісаў і Сяргей Рындзін у сваіх дакладах азнаёмілі прысутных з вынікамі праведзеных навуковых даследаванняў. Работнікі архіва рабілі асаблівы націск на выкарыстанні рукапісных дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах НГА Беларусі і раскрываюць вялікую колькасць пытанняў, звязаных з гісторыяй г. Мінска і яго жыхароў.
Падобныя запісы
Да 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
8 мая 2024 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 79-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, работнікі Нацыянальнага…
Віртуальная выстава, прысвечаная Кнадрату Крапіве
На сайце размешчана віртуальная выстава «Кандрат Крапіва : да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі» Азнаёміцца з выставай можна…
Віртуальная выстава, прысвечаная Станіславу Манюшке
На сайце размешчана віртуальная выстава да 200-годдзя з дня нараджэння славутага кампазітара, дырыжора, педагога Станіслава Манюшкі, які нарадзіўся ў маёнтку…



