9–10 верасня 2022 г. у Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі была праведзена міжнародная навуковая канферэнцыя «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі», прымеркаваная да 955-годдзя сталіцы нашай краіны. У ёй узялі ўдзел і супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Загадчык аддзела Дзмітрый Матвейчык, вядучыя архівісты Ягор Байголаў і Ігар Сячко, вядучыя навуковыя супрацоўнікі Уладзімір Дзянісаў і Сяргей Рындзін у сваіх дакладах азнаёмілі прысутных з вынікамі праведзеных навуковых даследаванняў. Работнікі архіва рабілі асаблівы націск на выкарыстанні рукапісных дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах НГА Беларусі і раскрываюць вялікую колькасць пытанняў, звязаных з гісторыяй г. Мінска і яго жыхароў.
Падобныя запісы
Віртуальная выстава, прысвечаная Е. Клумаву
На сайце размешчана віртуальная выстава «Герой Советского Союза профессор Е. Клумов: документы о жизни и деятельности из фондов НИА Беларуси»
Экскурсія для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
| 21 чэрвеня 2024 года Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў межах рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» наведалі студэнты 1 курса…
Інфармацыя аб візіце Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь
13 снежня 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Армэн Вачыкавіч Гевандзян.



