31 кастрычніка 2022 г. у сувязі з вынясеннем праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Усебеларускім народным сходзе» на грамадскае абмеркаванне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены сход працоўнага калектыву. На гэтым сходзе дырэктар установы Алег Леанідавіч Воінаў праінфармаваў работнікаў архіва аб асноўных палажэннях праекта Закона.
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі арганізавана працоўная група па вывучэнні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Усебеларускім народным сходзе» і падрыхтоўцы прапаноў па ўдасканаленні яго палажэнняў. Яе ўзначаліў дырэктар архіва А.Л. Воінаў, а ў склад увайшлі намеснікі дырэктара І.І. Каўганава і М.Д. Макараў, вядучы юрысконсульт К.А. Клім.

29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.