У рамках падпісанага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж НГА Беларусі і ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» 16 лістапада 2023 года было праведзена адукацыйные мерапрыемства для навучэнцаў каледжа. Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін правёў для навучэнцаў каледжа ўрок на тэму «Фатаграфічныя матэрыялы у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі». Пры дапамозе прэзентацыі на занятку вучням былі паказаны фатаграфічныя дакументы канца XIX–пач. ХХ ст., якія захоўвае НГА Беларусі. Вучні змаглі ўбачыць фотапартрэты прадстаўнікоў розных слаёў насельніцтва Беларусі, азнаёміцца з модай і густамі мінулых часоў, атрымаць уяўленне аб узроўні развіцця фотамастацтва. Падчас урока С. Рындзін распавёў пра гісторыю фатаграфіі, яе узнікненне і распаўсюджванне на беларускіх землях з сярэдзіны ХІХ ст. да пачатку ХХ ст. Было асабліва акрэслена, што ўраджэнцы і жыхары Беларусі не толькі актыўна асвойвалі фатаграфію, але і ўнеслі ўклад у яе тэхнічнае ўдасканаленне. Напрыканцы у бібліятэку каледжа было ўрачыста перададзена новае выданне НГА Беларусі «Захоўваць вечна: старонкі мінуўшчыны і сучаснасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі». НГА Беларусі выказвае падзяку навучэнцам і педагагічнаму калектыву Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій (і асабіста дырэктару Георгію Уладзіміравічу Козелу) за гасцінны прыём і праяўленую вялікую цікавасць да дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Падобныя запісы
Занясенне ў Кнігу Пашаны НГА Беларусі Галіны Мікалаеўны Кутуковай
6 сакавіка 2024 г. за шматгадовую бездакорную працу, значны асабісты ўклад у захаванне дакументальнай спадчыны беларускага народа занесена ў Кнігу…
Электронныя версіі першых 10-ці выпускаў зборніка «Архіварыус»
У раздзеле «Публікацыі» для вольнага спампоўвання размешчаны электронныя версіі першых 10-ці выпускаў зборніка навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус», які штогод рыхтуецца Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі. Многія з іх ужо паспелі зрабіцца бібліяграфічнай рэдкасцю.
Аб візіце дэлегацыі НГА Беларусі ў Польшчу
У афіцыйнай сустрэчы, прысвечанай перспектывам супрацоўніцтва архіўных і музейных устаноў Беларусі і Польшчы, прынялі ўдзел дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, дырэктар Музея Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве П.Ясканіс, намеснік галоўнага дырэктара дзяржаўных архіваў Польшчы А.Бернат, намеснік дырэктара Дэпартамента культурнай спадчыны Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Д.Янішэўска-Якубяк, дырэктар Цэнтра беларускай культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Э.Я.Швайка і інш.


