
Стваральнік самага вялікага слоўніка новай беларускай мовы XIX – пачатку XX стагоддзя Язэп Ціхінскі (1842–1922?) (псеўданімы Язэп Бурачок, Бурачок) – беларускі лексікограф, краязнавец, карэспандэнт газеты «Наша ніва» – нарадзіўся 28 верасня (10 кастрычніка) 1842 г. у фальварку Фларэнтынаў Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні ў сям’і штабс-капітана Фларыяна Ціхінскага. 28 верасня 1842 г. ён быў хрышчаны ў Антушэўскім рымска-каталіцкім касцёле.
Звесткі пра маладыя гады Язэпа Фларыянавіча, на жаль, сціплыя. Вядома толькі, што ў 1862–1864 гг. ён служыў у Магілёўскай палаце дзяржаўных маёмасцей на пасадзе памочніка столаначальніка гаспадарчага аддзялення і атрымаў чын губернскага сакратара. Звесткі пра яго далейшую службу ў Магілёве не знойдзены. Вядома толькі, што ў пачатку 1867 г. Ціхінскі зноў паспрабаваў уладкавацца ў Магілёўскую кантрольную палату. Згода магілёўскага губернатара, а потым і Міністэрства ўнутраных спраў была атрымана, але ніякіх звестак пра яго далейшую чыноўніцкую кар’еру пакуль не выяўлена.
У наступным годзе 25-гадовы малады чалавек узяў шлюб з Людмілай Яноўскай, якая паходзіла з маёнтка Прусін, што знаходзіўся ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні. Там Язэп Ціхінскі распачаў работу па стварэнні слоўніка беларускай мовы.
Аналіз матэрыялаў слоўніка паказаў, што Ціхінскі не меў грунтоўнай філалагічнай адукацыі. Разам з тым, цікавасць яго да няпростай лексікаграфічнай працы не згасала на працягу ўсяго жыцця. Недахоп ведаў у значнай ступені кампенсаваўся актыўнай працай з разнастайнай літаратурай, у тым ліку слоўнікамі і энцыклапедыямі.
Слоўнік Ціхінскага, напісаны лацінкай, складаецца з 16 тамоў. Вызначаючы яго аб’ём, спецыялісты называюць дзве лічбы – 150 000 і 200 000 словаў. Паколькі слоўнік Ціхінскага ствараўся ў цяжкі для развіцця беларускай мовы час, калі амаль не існавала шырока вядомых літаратурных твораў на беларускай мове, то лексікограф ставіў перад сабой фактычна невырашальную задачу: стварыць слоўнік літаратурнай мовы, гэта значыць, адначасова і весці лексікаграфічную працу, і рабіць спробу ўнармавання, кадыфікацыі і ўзвышэння народнай мовы да стану літаратурнай. Аснову слоўніка складае агульнаўжывальная лексіка беларускай мовы. Заўважаена, што аўтар добра ведаў лексічныя запасы беларускай народнай мовы, адчуваў перспектывы яе развіцця і ўключаў у слоўнік найбольш вартае, неабходнае, каштоўнае. Разам з тым у ім адзначана шмат рэгіянальных словаў пераважна з тэрыторыі Усходняй Беларусі.
Аналіз слоўніка сведчыць пра тое, што яго складальнік усебакова раскрываў значэнні слоў, даваў ім кваліфікаванае, зразумелае тлумачэнне. Слоўнік забяспечаны багатым ілюстрацыйным матэрыялам. Найчасцей гэта былі кароткія сказы побытавага зместу, асобныя фразы і словазлучэнні. У сукупнасці з тлумачэннем, польскім і рускім адпаведнікамі яны дапамагаюць глыбей асэнсаваць і лепей зразумець значэнне слова. У многіх выпадках ілюстрацыямі з’яўляюцца устойлівыя выразы: фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі.
Слоўнік Я. Ціхінскага – шмат у чым наватарскі, бо ўпершыню ў гісторыі айчыннай лексікаграфіі беларуская мова выступае ў якасці раўнапраўнай да дзвюх суседніх моў – рускай і польскай. Уражвае таксама аб’ём зробленага – слоўнік нашмат большы за ўсё тое, што зрабілі айчынныя лексікографы гэтага часу разам узятыя.
У пачатку ХХ стагоддзя, пасля выхаду ў свет «Нашай нівы», Ціхінскі стаў карэспандэнтам газеты і распаўсюджвальнікам яе календароў у сваім павеце.
Першая сусветная вайна і рэвалюцыйныя падзеі ў Расійскай імперыі прывялі да радыкальных перамен у жыцці лексікографа. Не паспеўшы скончыць справу свайго жыцця, ён страціў зрок і аказаўся амаль без сродкаў да існавання. Апошнія звесткі аб Ціхінскім адносяцца да 1922 года.
Аднак слоўнік, створаны выдатным аматарам беларускага слова з Магілёўшчыны, не загінуў. Ён трапіў у Інстытут беларускай культуры і быў выкарыстаны пры стварэнні айчыннай навуковай тэрміналогіі ў 1920-я гады. У цяперашні час частка рукапісу зберагаецца ў Літве і чакае грунтоўнага даследавання.
У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ўдалося выявіць шэраг дакументальных матэрыялаў, якія дазваляюць удакладніць некаторыя моманты біяграфіі Я. Ціхінскага і большасць якіх уводзяцца ў навуковы ўжытак упершыню.
Сяргей Астанковіч
Запіс у метрычнай кнізе Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла аб шлюбе 2 лютага 1842 года штабс-капітана Фларыяна Ігнатавіча Ціхінскага і ўдавы Антаніны Янаўны Пацэнка з роду Ціхінскіх Запіс у метрычнай кнізе Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла аб шлюбе 2 лютага 1842 года штабс-капітана Фларыяна Ігнатавіча Ціхінскага і ўдавы Антаніны Янаўны Пацэнка з роду Ціхінскіх Запіс у метрычнай кнізе Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла аб нараджэнні 28 верасня 1842 года ў фальварку Фларэнтынаў і хрышчэнні 28 верасня 1842 года Юзафа сына Фларыяна і Антаніны Ціхінскіх Запіс у метрычнай кнізе Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла аб нараджэнні 28 верасня 1842 года ў фальварку Фларэнтынаў і хрышчэнні 28 верасня 1842 года Юзафа сына Фларыяна і Антаніны Ціхінскіх Спіс парафіян Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла Рагачоўскага павета Магілёўкай губерні за 1842 год, дзе ў фальварку Фларэнтынаў запісана сям’я Фларыяна Ціхінскага, у тым ліку яго сын Юзаф Спіс парафіян Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла Рагачоўскага павета Магілёўкай губерні за 1842 год, дзе ў фальварку Фларэнтынаў запісана сям’я Фларыяна Ціхінскага, у тым ліку яго сын Юзаф Спіс парафіян Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла Рагачоўскага павета Магілёўкай губерні за 1842 год, дзе ў фальварку Фларэнтынаў запісана сям’я Фларыяна Ціхінскага, у тым ліку яго сын Юзаф Запіс у метрычнай кнізе Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла аб нараджэнні 19 ліпеня 1844 года ў фальварку Фларэнтынаў і хрышчэнні 23 ліпеня 1844 года Ганны, дачкі Фларыяна і Антаніны Ціхінскіх, сястры Юзафа Ціхінскага Запіс у метрычнай кнізе Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла аб нараджэнні 19 ліпеня 1844 года ў фальварку Фларэнтынаў і хрышчэнні 23 ліпеня 1844 года Ганны, дачкі Фларыяна і Антаніны Ціхінскіх, сястры Юзафа Ціхінскага Запіс у метрычнай кнізе Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла аб нараджэнні 3 студзеня 1849 года ў ваколіцы Мазалаў і хрышчэнні 6 студзеня 1849 года Яна, сына адстаўнога штабс-капітана Фларыяна і Антаніны Ціхінскіх, брата Юзафа Ціхінскага Запіс у метрычнай кнізе Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла аб нараджэнні 3 студзеня 1849 года ў ваколіцы Мазалаў і хрышчэнні 6 студзеня 1849 года Яна, сына адстаўнога штабс-капітана Фларыяна і Антаніны Ціхінскіх, брата Юзафа Ціхінскага Запіс у метрычнай кнізе Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла аб смерці 30 мая 1849 года ў фальварку Мазалаў і пахаванні на парафіяльных могілках 1 чэрвеня 1849 года Кацярыны Ціхінскай, бабулі Фларыяна Ціхінскага Запіс у метрычнай кнізе Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла аб смерці 30 мая 1849 года ў фальварку Мазалаў і пахаванні на парафіяльных могілках 1 чэрвеня 1849 года Кацярыны Ціхінскай, бабулі Фларыяна Ціхінскага Інветарнае апісанне Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла Рагачоўскага павета Магілёўкай губерні за 1849 год, дзе 27 верасня 1842 года быў ахрышчаны Юзаф Ціхінскі Інветарнае апісанне Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла Рагачоўскага павета Магілёўкай губерні за 1849 год, дзе 27 верасня 1842 года быў ахрышчаны Юзаф Ціхінскі Інветарнае апісанне Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла Рагачоўскага павета Магілёўкай губерні за 1849 год, дзе 27 верасня 1842 года быў ахрышчаны Юзаф Ціхінскі Інветарнае апісанне Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла Рагачоўскага павета Магілёўкай губерні за 1849 год, дзе 27 верасня 1842 года быў ахрышчаны Юзаф Ціхінскі Інветарнае апісанне Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла Рагачоўскага павета Магілёўкай губерні за 1849 год, дзе 27 верасня 1842 года быў ахрышчаны Юзаф Ціхінскі Інветарнае апісанне Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла Рагачоўскага павета Магілёўкай губерні за 1849 год, дзе 27 верасня 1842 года быў ахрышчаны Юзаф Ціхінскі Спіс парафіян Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні за 1849 год, дзе ў фальварку Мазалаў пад № 3 была запісана сям’я Фларыяна Ціхінскага Спіс парафіян Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні за 1849 год, дзе ў фальварку Мазалаў пад № 3 была запісана сям’я Фларыяна Ціхінскага Спіс парафіян Антушэўскага рымска-каталіцкага касцёла Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні за 1849 год, дзе ў фальварку Мазалаў пад № 3 была запісана сям’я Фларыяна Ціхінскага «Памятная кніжка Магілёўскай губерні на 1864 год», дзе запісаны калежскі рэгістратар Юзаф Фларыянавіч Ціхінскі, памочнік столаначальніка гаспадарчага аддзялення Магілёўскай палаты дзяржаўных маёмасцей. На пасадзе з 26 ліпеня 1862 года Рэвізская сказка ваколіцы Мазалаў Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні ад 21 снежня 1864 года, дзе пазначана сям’я аднадворца з незацверджаных дваран Міхаіла Пятровіча Ціхінскага, сваяка Юзафа Ціхінскага Рэвізская сказка ваколіцы Мазалаў Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні ад 21 снежня 1864 года, дзе пазначана сям’я аднадворца з незацверджаных дваран Міхаіла Пятровіча Ціхінскага, сваяка Юзафа Ціхінскага Рэвізская сказка ваколіцы Мазалаў Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні ад 21 снежня 1864 года, дзе пазначана сям’я аднадворца з незацверджаных дваран Міхаіла Пятровіча Ціхінскага, сваяка Юзафа Ціхінскага Паведамленне Магілёўскай кантрольнай палаты магілёўскаму губернатару ад 25 студзеня 1867 года аб згодзе на прызначэнне на службу ў палату чыноўнікаў, у тым ліку «дапусціць да заняткаў па найме» губернскага сакратара Ціхінскага Вопіс дакументаў да паведамлення Магілёўскай кантрольнай палаты магілёўскаму губернатару ад 25 студзеня 1867 года, дзе пад № 4 пазначана прашэнне адстаўнога губернскага сакратара Ціхінскага з дадаткам атэстата за № 1302 і пасведчання за № 264 на чатырох старонках Запіс у метрычнай кнізе Варацькоўскага рымска-каталіцкага касцёла аб шлюбе 21 студзеня 1868 года губернскага сакратара парафіяніна Магілёўскага фарнага касцёла Юзафа Ціхінскага і Людмілы Яноўскай з фальварка Прусін Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні Запіс у метрычнай кнізе Варацькоўскага рымска-каталіцкага касцёла аб нараджэнні 1 ліпеня 1871 года ў фальварку Прусін і хрышчэнні 13 ліпеня 1871 года Казіміра, сына губернскага сакратара Юзэфа Ціхінскага і Людмілы з роду Яноўскіх «Спіс садаўладальнікаў за 1911 год», дзе пад № 1083 пазначаны ўладальнік маёнтка Прусін Камаровіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні дваранін Іосіф Ціхінскі «Спіс садаўладальнікаў за 1911 год», дзе пад № 1083 пазначаны ўладальнік маёнтка Прусін Камаровіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні дваранін Іосіф Ціхінскі Звесткі аб прыватнаўласніцкіх гаспадарках Камаровіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні паводле дадзеных агульнарасійскага сельскагаспадарчага перапісу 1917 года, дзе пазначаны маёнтак Прусін, які належаў Іосіфу Фларыянавічу Ціхінскаму
Аўтары-складальнікі: С.П.Астанковіч, У.М.Дзянісаў
Год выставы: 2022