24 лістапада 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена лекцыя і экскурсія для навучэнцаў Мінскай духоўнай акадэміі, якія атрымліваюць адукацыю на першым курсе магістратуры. Вядучы навуковы супрацоўнік Уладзімір Дзянісаў распавёў гасцям пра гісторыю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, яго склад і асаблівасці захоўвання фондаў. У рамках экскурсіі навучэнцы акадэміі і іх выкладчык наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з узорамі такіх дакументаў, як актавыя кнігі судовых устаноў XVI–XVIII стст., метрычныя кнігі і споведныя ведамасці розных канфесій, рэвізскія сказкі і пасямейныя спісы, а таксама атрымалі інфармацыю пра магчымасці выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні царкоўнай гісторыі. У працэсе экскурсіі У. Дзянісаў НГА Беларусі адказаў на шматлікія пытанні гасцей.
Падобныя запісы
Дакументальная выстава да конкурса «Вяршыня права»
31 мая 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі прыняў удзел у дакументальнай выставе да ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурса «Вяршыня права».…
84-я угодкі з дня ўтварэння НГА Беларусі
Сюжэт праграмы «Добрай раніцы, Беларусь», прысвечаны 84-м угодкам з дня ўтварэння Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў
20 верасня 2023 г. у актавай зале сярэдняй школы № 27 г. Мінска адбыўся першы этап агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод…


