У рамках падпісанага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж НГА Беларусі і ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» 16 лістапада 2023 года было праведзена адукацыйные мерапрыемства для навучэнцаў каледжа. Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін правёў для навучэнцаў каледжа ўрок на тэму «Фатаграфічныя матэрыялы у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі». Пры дапамозе прэзентацыі на занятку вучням былі паказаны фатаграфічныя дакументы канца XIX–пач. ХХ ст., якія захоўвае НГА Беларусі. Вучні змаглі ўбачыць фотапартрэты прадстаўнікоў розных слаёў насельніцтва Беларусі, азнаёміцца з модай і густамі мінулых часоў, атрымаць уяўленне аб узроўні развіцця фотамастацтва. Падчас урока С. Рындзін распавёў пра гісторыю фатаграфіі, яе узнікненне і распаўсюджванне на беларускіх землях з сярэдзіны ХІХ ст. да пачатку ХХ ст. Было асабліва акрэслена, што ўраджэнцы і жыхары Беларусі не толькі актыўна асвойвалі фатаграфію, але і ўнеслі ўклад у яе тэхнічнае ўдасканаленне. Напрыканцы у бібліятэку каледжа было ўрачыста перададзена новае выданне НГА Беларусі «Захоўваць вечна: старонкі мінуўшчыны і сучаснасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі». НГА Беларусі выказвае падзяку навучэнцам і педагагічнаму калектыву Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій (і асабіста дырэктару Георгію Уладзіміравічу Козелу) за гасцінны прыём і праяўленую вялікую цікавасць да дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Падобныя запісы
Інфармацыя аб візіце дэлегацыі літоўскіх архівістаў
11 лістапада 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя літоўскіх архівістаў у складзе дырэктара Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы (г. Вільнюс, Літоўская Рэспубліка) Рамуціса Курпе і намесніка дырэктара Альфонсаса Тамулінаса.
Аб перадачы лічбавых копій з Дзяржаўнага архіва Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі
У выніку працы па выяўленні дакументаў па гісторыі Беларусі ў архівах, бібліятэках і музеях замежжа і ў межах дамовы, падпісанай паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Дзяржаўным архівам Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі, былі атрыманы лічбавыя копіі актавых кніг Віцебскага падкаморскага суда за 1642–1647 гг. і Віцебскага гродскага суда за 1684–1687 гг. Гэтыя дакументы дазваляюць запоўніць прабел у захаванасці актавай судовай дакументацыі усходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага XVII ст. Звесткі, якія яны ўтрымліваюць, паслужаць асновай для навуковых і краязнаўчых даследаванняў. У хуткім часе лічбавыя копіі кніг будуць даступны даследчыкам у чытальнай зале архіва.
Гербоўнік беларускай шляхты – Том 4
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі працягвае публікацыю шматтомнага выдання, якая была распачата яшчэ ў 2002 г. У чацвёрты том уключана 306 артыкулаў пра…


