
Беларускі гісторык, археолаг, краязнаўца, музеязнаўца, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі Яўстах Тышкевіч (1814–1873) нарадзіўся ў родавым маёнтку Лагойск Барысаўскага павета (па іншых звестках ў Мінску) Мінскай губерні ў сям’і графа Пія Тышкевіча (1776—1842) і графіні Аўгусты Марыі Плятэр (1782–1834). 6 (18) красавіка 1814 г. ён быў ахрышчаны ў Мінскім кафедральным рымска-каталіцкім касцёле.
У 1824 г. Я. Тышкевіч паступіў у Віленскую гімназію, але па невядомых прычынах затым перавёўся ў Мінскую мужчынскую гімназію, якую скончыў у 1831 г. Пасля гэтага, 1832–1835 гг., Я. Тышкевіч самастойна працаваў у бібліятэках Пецярбурга і Масквы, каб удасканаліць свае веды. У 1833–1835 гг. ён з’яўляўся канцылярыстам капітула расійскіх імператарскіх і царскіх ордэнаў.

Сярэдзіна ХІХ ст.



1930-я гг.

1848 г.




на могілках Роса ў Вільні.
Сучаснае фота.
У 1835 г. быў пераведзены ў штат канцылярыі віленскага генерал-губернатара. 6 мая 1840 г. граф Я. Тышкевіч атрымаў пасаду ў канцылярыі чарнігаўскага, палтаўскага і чаркаўскага генерал-губернатара. 4 верасня 1840 г. Тышкевіч пакінуў дзяржаўную службу і па ўласным прашэнні быў звольнены з пасады памочніка сакратара канцылярыі.
З 1842 г. Я. Тышкевіч з’яўляўся ганаровым папячыцелем школ Барысаўскага павета, у 1844 г. абраны на пасаду барысаўскага павятовага маршалка, на якой знаходзіўся да 1847 г. З 1847 па 1854 г. ён з’яўляўся ганаровым папячыцелем Мінскай мужчынскай гімназіі.
Пачынаючы з 1837 г., Я. Тышкевіч праводзіў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Мінскай і Віленскай губерняў. У 1843 г. з мэтай археалагічных і гістарычных даследаванняў наведаў Данію і Швецыю, а таксама пабываў у Фінляндыі. Вынікам гэтага падарожжа стала кніга «Лісты пра Швецыю» («Listy o Szwecji», 1846, т. 1–2). Палац Тышкевічаў у Лагойску. Малюнак М. Янушэвіча. 1850 г. (?) Палац Тышкевічаў у Лагойску.
У 1845 г. у Мінску была створана Часовая археаграфічная камісія для выдання старажытных актаў Мінскай губерні. Я. Тышкевіч быў абраны сябрам гэтай камісіі і прыняў актыўны ўдзел у пошуках старажытных дакументаў, а таксама ў падрыхтоўцы іх да выдання. Вынікам працы гэтай камісіі стала публікацыя ў 1848 г. у Мінскай губернскай друкарні зборніка дакументаў «Собрание древних актов и грамот Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам». На думку гісторыка Мікалая Улашчыка, Я. Тышкевіч быў адзіным з сябраў камісіі, які меў уяўленне аб археаграфіі і фактычна з’яўляўся галоўным рэдактарам гэтага выдання.
Разам з братам Канстанцінам ён стварыў у Лагойску ў 1842 г. адзін з першых у Беларусі гісторыка-археалагічных музеяў, які праіснаваў да 1855 г.
Я. Тышкевіч з’яўляўся заснавальнікам Віленскага музея старажытнасцей, які быў створаны менавіта на падставе калекцый Лагойскага археалагічнага музея. Спачатку ў 1845 г. у Вільню была перавезена частка лагойскіх экспанатаў, што дало магчымасць арганізаваць невялікі прыватны музей. У 1855 г. гэты музей атрымаў афіцыйны статус і быў размешчаны ў памяшканнях былога Віленскага ўніверсітэта. Я. Тышкевіч ахвяраваў новаму музею сваю археалагічную калекцыю, якая налічвала больш за 2000 адзінак захавання, а таксама бібліятэку, што змяшчала каля 3000 тамоў.
У 1855 г. Я. Тышкевіч быў прызначаны папячыцелем Віленскага музея старажытнасцей. У хуткім часе фонды музея дасягнулі больш за 10000 экспанатаў. З музеем актыўна супрацоўнічалі гісторык Тэадор Нарбут, пісьменнікі Юзаф Ігнат Крашэўскі, Ігнат Ходзька, Адам Кіркор. Першая экспазіцыя была адчынена 1 снежня 1856 г. у будынку былой універсітэцкай бібліятэкі. Музей меў аддзелы археалогіі, этнаграфіі, зброі, мінералогіі і арніталогіі. «Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии…». 1848 г. Лагойскі парафіяльны касцёл Св. Казіміра. Малюнак М. Янушэвіча. 1850 г. (?)
Апрача вышэйзгаданага, Я. Тышкевіч з’яўляўся заснавальнікам і старшынёй Віленскай археалагічнай камісіі.
Пасля паўстання 1863–1864 гг. Віленскі музей старажытнасцей і Віленская археалагічная камісія былі ліквідаваны, а Я. Тышкевіч пазбаўлены ўсіх сваіх ганаровых пасад.
У сваёй археалагічнай дзейнасці Я. Тышкевіч пераймаў досвед навукоўцаў Заходняй Еўропы. Упершыню ён дэталёва абследаваў пахавальны інвентар крывіцкіх курганоў і першым адзначаў іх асаблівасць – скроневыя кольцы ў жанчын. Ён вывучаў гарадзішчы ў Гальшанах, Друцку, Заслаўі, Крэве, Лідзе, Міры, Слуцку і іншых населеных пунктах.
Адначасова з археалагічнымі раскопкамі Я. Тышкевіч збіраў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, тапаніміцы, вуснай народнай творчасці роднага краю. У 1842 г. была выдадзена яго кніга «Погляд на крыніцы мясцовай археалогіі, або апісанне некаторых помнікаў старажытнасцей у Заходніх губенях Расійскай дзяржавы». Вынікам шматгадовых пошукаў стала праца «Апісанне Барысаўскага павета» (1847), якую сучаснікі назвалі здабыткам беларускай даследчай думкі XIX ст. У кнізе адлюстравана шырокая палітра краязнаўчых звестак – геаграфія, гістарычны ракурс у шырокім дыяпазоне, уключаючы апісанне войнаў, побыт гараджан, сялянскае жыццё, апісанне храмаў, мясцовы фальклор. Грунтоўна займаючыся фальклорам, Я. Тышкевіч сабраў больш за 450 прымавак і прыказак.
Разам са сваім братам Канстанцінам ён актыўна супрацоўнічаў з газетай «Виленский вестник» («Kurier Wileński»), якую рэдагаваў Адам Ганоры Кіркор.
Я. Тышкевіч з’яўляўся аўтарам шматлікіх прац археалагічнага, этнаграфічнага і краязнаўчага характару, у тым ліку ён пакінуў пасля сябе ўспаміны пра Валенція Ваньковіча, Яна Рустэма, Ігната Ходзьку і інш. У канцы жыцця ён стварыў альбом «Магілы роду Тышкевічаў», выдадзены асобнай кнігай у 1873 г.
У 1843 г Я. Тышкевіч быў абраны сябрам Дацкага Каралеўскага таварыства аматараў старажытнасцей, а таксама прызначаны сябрам і карэспандэнтам Стакгольмскай Каралеўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва, гісторыі і старажытнасцей. Акрамя таго, ён з’яўляўся ганаровым членам Пецярбургскай акадэміі навук і Лонданскага археалагічнага інстытута.
Апошнія дні жыцця Яўстах Тышкевіч правёў у Вільні пад апекай сваёй роднай сястры, пры ёй і памёр 13 (25) жніўня 1873 г. у доме Агінскіх. Быў пахаваны 16 (28) жніўня 1873 г. на знакамітых віленскіх могілках Роса. Метрычны запіс аб смерці і пахаванні ў Вільні Я. Тышкевіча. 1873 г. Магіла Я. Тышкевіча на могілках Роса ў Вільні. Сучаснае фота.
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваецца значная колькасць дакументаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю Яўстаха Тышкевіча, а таксама яго сваякоў. У першую чаргу, гэта справа Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу аб дваранскім паходжанні графаў Тышкевічаў. Захаваліся пратаколы пасяджэнняў аб прызнанні ў дваранскай годнасці роду Тышкевічаў, а таксама арыгінальныя генеалагічныя табліцы. Былі выяўлены шматлікія дакументы па гісторыі Лагойскага графства і маёнтка Лагойск XVIII–XIX стст., што належалі Тышкевічам, а таксама матэрыялы па гісторыі маёнтка Антопаль Барысаўскага павета, уладальнікам якога непасрэдна з’яўляўся Яўстах Тышкевіч. Захавалася шмат дакументаў аб службовай, навуковай і грамадскай дзейнасці графа Яўстаха Тышкевіча.
Літаратура: Караў Д. Тышкевіч Яўстафій Піевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. – Мінск, 2001. – С. 551; Каратынскі В. Яўстафій Тышкевіч // Творы. – Мінск, 1984; Каханоўскі Г. А. Археалогія і гістатарычнае краезнаўства Беларусі ў XVI–XIX стст. – Мінск, 1984; Каханоўскі Г. А., Каханоўскі А. Г. Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч. – Мінск, 1991.
Творы Яўстаха Тышкевіча: Rzut oka na źródła archeologii krajowej, czyli opisanie niektórych zabytków starożytności odkrytych w zachodnich guberniach Cesarstwa Rosyjskiego. – Wilno, 1842; Listy o Szwecji. – T. 1–2. – Wilno, 1846; Opisanie powiatu Borysowskiego pod względem statystycznym, geognostycznym, historycznym, gospodarczym, przemysłowo-handlowym i lerarskim, z dodaniem wiadomości o obyczajach, spiewach, przysłowiach i ubiorach ludu, gusłach, zabobonach i t.d. – Wilno, 1847; Badania archeologiczne nad zabytkami przedmiotów sztuk i rzemiosł w dawnej Litwie i Rusi Litewskiej. – Wilno, 1850; Rachunki podskarbstwa litewskiego. – Wilno, 1855; Obrazy domowego pożycia na Litwie. – Warszawa, 1865; Źródła do dziejów Kurlandii i Semigalii z czasów Karola Królewicza Polskiego, księcia saskiego, z autentycznych korespondencji ogłoszone. – Wilno, 1870; Groby rodziny Tyszkiewiczów. – Warszawa, 1873.
Інвентар Лагойскага рымска-каталіцкага касцёла Барысаўскага павета Мінскай губерні, пабудаванага ў 1787–1793 гадах паводле фундацыі графаў Тышкевічаў. 1907 г. Інвентар Лагойскага рымска-каталіцкага касцёла Барысаўскага павета Мінскай губерні, пабудаванага ў 1787–1793 гадах паводле фундацыі графаў Тышкевічаў. 1907 г. Справа Мінскай губернскай прысутнасці аб выкупе сялянамі зямлі з маёнтка Антопаль Барысаўскага павета Мінскай губерні памешчыкаў графаў Тышкевічаў за 1864–1913 гады Справа Мінскай губернскай прысутнасці аб выкупе сялянамі зямлі з маёнтка Антопаль Барысаўскага павета Мінскай губерні памешчыкаў графаў Тышкевічаў за 1864–1913 гады Справа Мінскай губернскай прысутнасці аб выкупе сялянамі зямлі з маёнтка Антопаль Барысаўскага павета Мінскай губерні памешчыкаў графаў Тышкевічаў за 1864–1913 гады Выкупны акт на маёнтак Антопаль Барысаўскага павета Мінскай губерні ад 22 сакавіка 1863 года Праект купчай крэпасці на продаж графам Яўстахам Тышкевічам тытулярнаму радцы Альфонсу Ягніну маёнтка Антопаль Барысаўскага павета Мінскай губерні. 01.06.1861 Праект купчай крэпасці на продаж графам Яўстахам Тышкевічам тытулярнаму радцы Альфонсу Ягніну маёнтка Антопаль Барысаўскага павета Мінскай губерні. 01.06.1861 Праект купчай крэпасці на продаж графам Яўстахам Тышкевічам тытулярнаму радцы Альфонсу Ягніну маёнтка Антопаль Барысаўскага павета Мінскай губерні. 01.06.1861 Праект купчай крэпасці на продаж графам Яўстахам Тышкевічам тытулярнаму радцы Альфонсу Ягніну маёнтка Антопаль Барысаўскага павета Мінскай губерні. 01.06.1861 Табель даўгоў памешчыка графа Яўстаха Тышкевіча за 1829–1860 гады.Табель даўгоў памешчыка графа Яўстаха Тышкевіча за 1829–1860 гады. 1860 г. Праект купчай крэпасці на продаж графам Яўстахам Тышкевічам тытулярнаму радцы Альфонсу Ягніну маёнтка Антопаль Барысаўскага павета Мінскай губерні. 01.06.1861 Прашэнне графа Яўстаха Тышкевіча ў Мінскую палату грамадзянскага суда ад 22 мая 1860 года аб продажы маёнтка Антопаль Барысаўскага павета Мінскай губерні надворнаму радцы Альфонсу Ягніну. 22.05.1860 Прашэнне графа Яўстаха Тышкевіча ў Мінскую палату грамадзянскага суда ад 22 мая 1860 года аб продажы маёнтка Антопаль Барысаўскага павета Мінскай губерні надворнаму радцы Альфонсу Ягніну. 22.05.1860 Прашэнне графа Яўстаха Тышкевіча ў Мінскую палату грамадзянскага суда ад 22 мая 1860 года аб продажы маёнтка Антопаль Барысаўскага павета Мінскай губерні надворнаму радцы Альфонсу Ягніну. 22.05.1860 Прашэнне памешчыка Барысаўскага павета графа Канстанціна Тышкевіча ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход ад 14 мая 1854 года, дзе ёсць звесткі па гісторыі роду графаў Тышкевічаў за XVI–XVIII стагоддзе. 14.05.1854 Прашэнне памешчыка Барысаўскага павета графа Канстанціна Тышкевіча ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход ад 14 мая 1854 года, дзе ёсць звесткі па гісторыі роду графаў Тышкевічаў за XVI–XVIII стагоддзе. 14.05.1854 Прашэнне памешчыка Барысаўскага павета графа Канстанціна Тышкевіча ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход ад 14 мая 1854 года, дзе ёсць звесткі па гісторыі роду графаў Тышкевічаў за XVI–XVIII стагоддзе. 14.05.1854 Прашэнне памешчыка Барысаўскага павета графа Канстанціна Тышкевіча ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход ад 14 мая 1854 года, дзе ёсць звесткі па гісторыі роду графаў Тышкевічаў за XVI–XVIII стагоддзе. 14.05.1854 Рэвізская сказка маёнтка Антопаль Барысаўскага павета Мінскай губерні графа Яўстаха Тышкевіча за 1850 год Спіс аўтэнтычных старажытных грамат і актаў XVI–XVIII стагоддзяў, у падрыхтоўцы якіх да выдання і ўключэння ў зборнік дакументаў «Собрание древних актов и грамот Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам» (1848) прымаў удзел Яўстах Тышкевіч Спіс аўтэнтычных старажытных грамат і актаў XVI–XVIII стагоддзяў, у падрыхтоўцы якіх да выдання і ўключэння ў зборнік дакументаў «Собрание древних актов и грамот Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам» (1848) прымаў удзел Яўстах Тышкевіч Спіс аўтэнтычных старажытных грамат і актаў XVI–XVIII стагоддзяў, у падрыхтоўцы якіх да выдання і ўключэння ў зборнік дакументаў «Собрание древних актов и грамот Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам» (1848) прымаў удзел Яўстах Тышкевіч Адносіна дырэктара вучылішчаў Мінскай губерні мінскаму губернскаму маршалку ад 3 чэрвеня 1847 года аб падачы фармулярнага спіса графа Канстанціна Тышкевіча для прызначэння яго на пасаду ганаровага наглядчыка вучылішчаў Барысаўскага павета Мінскай губерні. 03.06.1847 Прашэнне графа Пія Тышкевіча мінскаму губернскаму маршалку аб неабходнасці атрымання пашпарта для пражывання ў Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай і Ліфляндскай губернях тэрмінам на 1 год. 16.05.1847 Фармулярны спіс аб службе і годнасці барысаўскага павятовага маршалка Яўстаха Тышкевіча за 1846 год Фармулярны спіс аб службе і годнасці барысаўскага павятовага маршалка Яўстаха Тышкевіча за 1846 год Фармулярны спіс аб службе і годнасці барысаўскага павятовага маршалка Яўстаха Тышкевіча за 1846 год Фармулярны спіс аб службе і годнасці барысаўскага павятовага маршалка Яўстаха Тышкевіча за 1846 год Фармулярны спіс аб службе і годнасці барысаўскага павятовага маршалка Яўстаха Тышкевіча за 1846 год Фармулярны спіс аб службе і годнасці барысаўскага павятовага маршалка Яўстаха Тышкевіча за 1846 год Фармулярны спіс аб службе і годнасці барысаўскага павятовага маршалка Яўстаха Тышкевіча за 1846 год Фармулярны спіс аб службе і годнасці барысаўскага павятовага маршалка Яўстаха Тышкевіча за 1846 год Адносіна барысаўскага павятовага маршалка Яўстаха Тышкевіча ў Мінскае губернскае праўленне ад 23 жніўня 1846 года аб прысваенні яму чына калежскага сакратара. 23.08.1846 Інвентарнае апісанне маёнтка Лагойск Барысаўскага павета Мінскай губерні памешчыка Канстанціна Тышкевіча. 15.09.1844 Уводны акт на частку маёнтка Лагойск Барысаўскага павета Мінскай губерні, падараванага графам Піем Тышкевічам сынам Канстанціну і Яўстаху Тышкевічам. 17.08.1842 Уводны акт на частку маёнтка Лагойск Барысаўскага павета Мінскай губерні паміж братамі Канстанцінам і Яўстаха Тышкевічамі. 1842 г. Справа трацейскага суда ў фальварку Слабодка аб падзеле маёнтка Лагойск Барысаўскага павета Мінскай губерні паміж братамі Канстанцінам і Яўстаха Тышкевічамі. 1842 г. План мястэчка Лагойск Барысаўскага павета Мінскай губерні, якое належала графам Тышкевічам, за 1840 год Справа Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу аб дваранскім паходжанні роду графаў Тышкевічаў герба «Ляліва». Першасная пастанова Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 12 ліпеня 1802 года. Указ Сената аб зацвярджэнні ад 28 ліпеня 1854 года за № 4256. 1802–1913 гг. Копія генеалагічнай табліцы дваранскага роду графаў Тышкевічаў герба «Ляліва». 1802–1830-е гг. Копія генеалагічнай табліцы дваранскага роду графаў Тышкевічаў герба «Ляліва». 1802–1830-е гг. Генеалагічная табліца дваранскага роду графаў Тышкевічаў герба «Ляліва». 1802 г. Пратакол Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 12 ліпеня 1802 года аб прызнанні ў дваранскай годнасці роду графаў Тышкевічаў герба «Ляліва».12 ліпеня 1802 г. Метрычная кніга аб народжаных Лагойскага рымска-каталіцкага касцёла Барысаўскага павета Мінскай губерні за 1800–1828 гады, дзе ёсць метрычныя запісы аб нараджэнні і хрышчэнні сваякоў графа Яўстаха Тышкевіча, у тым ліку аб хрышчэнні 6 лютага 1808 года яго брата Канстанціна Бенядыкта Станіслава Тышкевіча. 1800-1828 гг. Метрычная кніга аб народжаных Лагойскага рымска-каталіцкага касцёла Барысаўскага павета Мінскай губерні за 1800–1828 гады, дзе ёсць метрычныя запісы аб нараджэнні і хрышчэнні сваякоў графа Яўстаха Тышкевіча, у тым ліку аб хрышчэнні 6 лютага 1808 года яго брата Канстанціна Бенядыкта Станіслава Тышкевіча. 1800-1828 гг. Праект перабудовы былога манастыра базыльянаў на плошчы Высокага Рынка ў Мінску пад будынак Мінскай мужчынскай гімназіі, у якой вучыўся Яўстах Тышкевіч. Архітэктар Фёдар Крамер. 1799 г. Інвентар Лагойскага графства Мінскага павета Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага за 1751 год Інвентар Лагойскага графства Мінскага павета Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага за 1751 год Інвентар Лагойскага графства Мінскага павета Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага за 1751 год
Аўтар-складальнік: У.М.Дзянісаў
Год выставы: 2024