Аб правядзенні навукова-практычнай канферэнцыі «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты»

28 чэрвеня 2018 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі праводзяць навукова-практычную канферэнцыю «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты», прымеркаваную да 80-гадовага юбілею Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Праблемнае поле канферэнцыі:

– дакументы XIV – пачатку ХХ ст. як крыніцы па гісторыі Беларусі і сумежных краін;

– архіўная справа ў Беларусі: гісторыя, методыка, практыка;

– праблемы забеспячэння захаванасці дакументальнай спадчыны;

– стварэнне навукова-даведачнага апарата да архіўных дакументаў;

– археаграфія і публікацыя дакументаў;

– выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій у архіўнай галіне;

– крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Фармат дакладаў і рэгламент канферэнцыі: на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін, на секцыях – да 15 хвілін.

Па выніках працы канферэнцыі плануецца выданне зборніка яе матэрыялаў. Удзельнікам неабходна падаць да 30 жніўня 2018 г. надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, шрыфт Times New Roman, кегль 14 пт (аб’ёмам да 20 000 знакаў). Спасылкі пазначаюцца індэксам у канцы тэксту. Да тэксту далучаецца рэзюмэ памерам да 100 словаў на беларускай, рускай і ангельскай мовах. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Арганізацыйны збор для ўдзельнікаў не прадугледжаны. Пражыванне, выдаткі на ежу, транспартныя і іншыя выдаткі аплачваюцца камандзіруючымі арганізацыямі.

Канферэнцыя адбудзецца 28 чэрвеня 2018 г. у памяшканнях Прэзідыума і Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Акадэмічная, 1).

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі паводле ніжэй прыведзенай формы просім дасылаць да 11 чэрвеня 2018 г. на электронны адрас: liseichykau@niab.by (Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч).

Кантактныя асобы:

Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – (017) 286 75 26.

Матвейчык Дзмітрый Часлававіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – (017) 392 64 58.

Форма заяўкі