Чытальная зала
Даведка па тэл: 8-017-363-43-09
Другая чытальная зала з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2022 г. не працуе!
Час працы чытальнай залы № 1 (памяшканне 11):
- панядзелак: санітарны дзень
- аўторак-чацвер: 9.00 – 20.00
- пятніца: 9.00 – 18.45
- субота: 9.00 – 15.15
- нядзеля: выходны
Час працы чытальнай залы № 2 (памяшканне 10):
- панядзелак: санітарны дзень
- аўторак-чацвер: 9.00 – 17.30
- пятніца: 9.00 – 16.15
- субота, нядзеля: выходныя
Час працы чытальнай залы № 1 (памяшканне 11) штогод з 1 чэрвеня па 31 жніўня:
- панядзелак: санітарны дзень
- аўторак-чацвер: 9.00 – 17.00
- пятніца: 9.00 – 16.00
- субота, нядзеля: выходныя
Тэлефон чытальнай залы №1: (+375 17) 363 43 09
Тэлефон чытальнай залы №2: (+375 17) 361 15 56
Да працы з дакументамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі дапускаюцца карыстальнікі, якія дасягнулі паўналецця і маюць дакумент, які засведчыць асобу. Рэгістрацыя карыстальнікаў ажыццяўляецца непасрэдна ў чытальнай зале архіва. Афармленне білета ў чытальную залу ажыццяўляецца пры прадастаўленні карыстальнікамі фатаздымка 3Х4, а таксама прад’яўленні дакументаў, якія засведчаць іх асобу.
Заказ на выдачу дакументаў па электроннай пошце chit.zal@niab.by прымаецца толькі ў зарэгістраваных карыстальнікаў пры пазначэнні нумара чытацкага білета/даты рэгістрацыі і прозвішча, імені і імені па бацьку. Тэрміны падрыхтоўкі дакументаў да выдачы ў чытальную залу неабходна ўдакладняць па тэл. (+375 17) 363 43 09.
Архіўныя дакументы выдаюцца карыстальнікам на падставе бланкаў заказаў, запоўненых у вызначаным парадку ў фармаце Word і высланых на электронную пошту chit.zal@niab.by не пазней, чым за 5 працоўных дзён да даты выдачы. Абавязковым элементам для запаўнення бланкаў з’яўляецца:
- прозвішча, ініцыялы карыстальніка;
- тэма даследавання;
- пошукавыя даныя архіўных дакументаў (нумары фондаў, вопісаў, спраў у парадку іх узрастання);
- загалоўкі спраў;
- дата заказу
Узор бланка заказу на выдачу дакументаў у чытальную залу
Звяртаем вашу ўвагу, што:
1.Чытальная зала працуе без перапынку на абед.
2.У дні дзяржаўных святаў чытальная зала не працуе, напярэдадні дзяржаўных святаў рабочы дзень чытальнай залы скарачаецца на 1 гадзіну працы.
3.Прыём карыстальнікаў спыняецца за 30 хвілін да закрыцця чытальнай залы.
4.Вяртанне спраў карыстальнікамі работніку чытальнай залы ажыццяўляецца за 30 хвілін да закрыцця чытальнай залы.
Правілы работы карыстальніка ў чытальнай зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні генеалагічных даследаванняў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі