Аб выхадзе зборніка «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты»

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны ў свет зборнік «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты». Гэта  матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, якая была праведзена 28 чэрвеня 2018 г. з нагоды 80-гадовага юбілею архіва сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Зборнік складаецца з 46 артыкулаў, падрыхтаваных удзельнікамі канферэнцыі, і падзелены на шэсць раздзелаў – «Гісторыя архіўнай справы», «Крыніцазнаўства: дакументы XIVXIX стст.», «Крыніцазнаўства: дакументы ХХ ст.», «Беларусіка ў архівах замежжа», «Сучасныя архіўныя тэхналогіі», «Архіўныя дакументы і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны» – у адпаведнасці з аднайменнымі секцыямі, у межах якіх адбывалася праца на канферэнцыі. Спектр узнятых беларускімі і замежнымі даследчыкамі пытанняў шырокі — гісторыя архіўнай справы ў Беларусі і лёс дакументальнай спадчыны, выкарыстанне ў навуковых распрацоўках асобных крыніц і іх комплексаў, дасягненні і праблемы развіцця айчыннай архіўнай справы і гістарыяграфіі на сучасным этапе і інш. Зборнік, несумненна, выкліча цікавасць у прафесійных гісторыкаў, спецыялістаў  архіўнай справы, дакументазнаўцаў, рэстаўратараў і ўсіх аматараў айчыннай гісторыі.

Набыць зборнік можна ў навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл. (017) 286 76 90) і ў кнігарні «Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72, тэл. (017) 292 00 52, (017) 292 46 52).