Аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве з Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

3 чэрвеня 2021 г. адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Мэтай пагаднення з’яўляецца арганізацыя і правядзенне сумесных навуковых, адукацыйных і асветніцкіх мерапрыемстваў, арганізацыя і рэалізацыя сумесных праектаў, накіраваных на захаванне і папулярызацыю дакументальнай гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку якая датычыць гісторыі органаў дасудовага крымінальнага справаводства на тэрыторыі Беларусі.

Пасля падпісання Пагаднення дырэктар НГА Беларусі Д.У. Яцэвіч і начальнік Інстытута Ю.Ф. Камянецкі абмеркавалі магчымыя бліжэйшыя сумесныя мерапрыемствы і выдавецкія праекты. Кіраўніку Інстытута былі ўручаны апошнія выданні, падрыхтаваныя архівам.

Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч і начальнік Інстытута Ю.Ф. Камянецкі ў час падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве

Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч і начальнік Інстытута Ю.Ф. Камянецкі ў час падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве