Аб правядзенні Дня адчыненых дзвярэй

4 ліпеня 2022 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства было праведзена ў рамках святкавання 84-х угодкаў з дня ўтварэння архіва напярэдадні памятнай даты (днём утварэння НГА Беларусі з’яўляецца 5 ліпеня 1938 г., калі згодна з пастановай ЦВК БССР Магілёўскі гістарычны архіў быў пераўтвораны ў Цэнтральны гістарычны архіў).

У рамках Дня адчыненых дзвярэй НГА Беларусі наведала група студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія навучаюцца па профільнай для архіўнай справы спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства». Дырэктар НГА Беларусі А.Л.Воінаў звярнуўся да гасцей з прывітальным словам. Намеснік дырэктара архіва М.Д.Макараў распавёў студэнтам БДУ пра асноўныя вехі гісторыі і фонды НГА Беларусі. Загадчыкі аддзелаў НГА Беларусі выступілі перад гасцямі з паведамленнямі пра свае структурныя адзінкі, пры чым зрабілі асноўны націск на прафарыентацыю будучых архівістаў. Намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Я.С.Глінскі правёў для студэнтаў экскурсію па архівасховішчах, дзе тыя атрымалі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з асноўнымі тыпамі дакументаў, што зберагаюцца ў НГА Беларусі. У завяршэнні мерапрыемства работнікі архіва адказалі на шматлікія пытанні гасцей.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение