Аб удзеле ў міжнароднай навуковай канферэнцыі

9–10 верасня 2022 г. у Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі была праведзена міжнародная навуковая канферэнцыя «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі», прымеркаваная да 955-годдзя сталіцы нашай краіны. У ёй узялі ўдзел і супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Загадчык аддзела Дзмітрый Матвейчык, вядучыя архівісты Ягор Байголаў і Ігар Сячко, вядучыя навуковыя супрацоўнікі Уладзімір Дзянісаў і Сяргей Рындзін у сваіх дакладах азнаёмілі прысутных з вынікамі праведзеных навуковых даследаванняў. Работнікі архіва рабілі асаблівы націск на выкарыстанні рукапісных дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах НГА Беларусі і раскрываюць вялікую колькасць пытанняў, звязаных з гісторыяй г. Мінска і яго жыхароў.

Изображение

Изображение

Изображение