Удзел НГА Беларусі ў навукова-практычнай канферэнцыі «Ружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна»

30 кастрычніка 2026 г. вядучы навуковы супрацоўнік НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вольга Волкава прыняла ўдзел у працы навукова-практычнай канферэнцыі «Ружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна», арганізаванай Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Пружанскім раённым выканаўчым камітэтам. Мерапрыемства складалася ў г.п. Ружаны Брэсцкай вобласці.

В. Волкава прадставіла ў завочным фармаце даклад «Этапная камендатура Ружаны армейскай групы «Войрш» у гады Першай сусветнай вайны».

Изображение

Лагатып канферэнцыі