Удзел НГА Беларусі ў XII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край»
19–20 лістапада 2026 года на базе ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна» адбылася XII навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прымеркаваная да 175-годдзя з дня нараджэння выдатнага гісторыка, архівіста і краязнаўцы А.П. Сапунова.
Арганізатарамі навуковага форуму выступілі Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна і Віцебскі абласны краязнаўчы музей. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 даследчыкаў – гісторыкаў, археолагаў, архівістаў, мастацтвазнаўцаў, мовазнаўцаў, краязнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў, бібліятэк і ўстаноў адукацыі з розных гарадоў Беларусі і Расіі.
У рамках праграмы канферэнцыі 19 лістапада намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі С.М. Рындзін прэзентаваў дакументальную выставу «Жыццё і дзейнасць архівіста, гісторыка і краязнаўцы Аляксея Сапунова», падрыхтаваную па фондах архіва.
Акрамя таго, 19–20 лістапада ў рабоце навуковага форуму прыняла ўдзел вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук В.В. Волкава. Яна выступіла з дакладам на тэму «Напярэдадні Вялікай вайны: асоба і дзяржаўная служба віцебскага губернатара М.В. Арцымовіча (1911–1915)» .
Намеснік дырэктара НГА Беларусі С.М. Рындзін і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук В.В. Волкава на канферэнцыі
Намеснік дырэктара НГА Беларусі С.М. Рындзін прадстаўляе дакументальную выставу «Жыццё і дзейнасць архівіста, гісторыка і краязнаўцы Аляксея Сапунова»
Дакументальная выстава «Жыццё і дзейнасць архівіста, гісторыка і краязнаўцы Аляксея Сапунова»
Выступленне вядучага навуковага супрацоўніка аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі, кандыдата гістарычных навук В.В. Волкавай
Падчас пленарнага пасяджэння XII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край»








