Аб адкрыцці чытальнай залы

4 кастрычніка 2019 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі з ўдзелам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураша адбылося ўрачыстае адкрыццё дадатковай чытальнай залы на 14 працоўных месцаў. Рашэнне аб ўтварэнні дадатковай чытальнай залы было прынята паводле шматлікіх зваротаў карыстальнікаў, колькасць якіх за апошнія гады шматкратна павялічылася. На адкрыцці прысутнічалі не толькі супрацоўнікі архіва, але і шматгадовыя наведвальнікі чытальнай залы, у тым ліку замежныя карыстальнікі.

Дырэктар Дэпартамента В.І.Кураш на ўрачыстым сходзе калектыва архіва павіншаваў работнікаў з надыходзячым прафесійным святам – Днём архівіста, адзначыў дасягненні калектыва архіва за бягучы год і пажадаў далейшай плённай працы. Работнікі, якія дасягнулі найлепшых вынікаў працы у бягучым годзе, былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі НГА Беларусі, якія ўручыў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч падчас святочнага мерапрыемства.

Изображение

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У час адкрыцця чытальнай залы

 

Изображение

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У час узнагароджання работнікаў архіва

 

Изображение

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Агульны выгляд чытальнай залы

 

Изображение

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Агульны выгляд чытальнай залы