Экскурсія для студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта
27 красавіка 2022 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі Факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі БНТУ – удзельнікамі конкурса генеалагічных даследаванняў «Мая сямейная гісторыя». Гэты конкурс праводзіцца БНТУ ў рамках абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці з мэтай фарміравання нацыянальнай свядомасці і пачуцця патрыятызму праз папулярызацыю інстытута сям’і, падтрыманне традыцый і павагі да старэйшага пакалення.