Правядзенне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі архіўнай практыкі студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка
У перыяд з 5 па 16 кастрычніка 2026 г. на базе дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прайшла архіўная частка вучэбнай архіўна-музейнай практыкі студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Гістарычная адукацыя».
У перыяд практыкі студэнты сустрэліся з адміністрацыяй НГА Беларусі, азнаёміліся з гісторыяй, структурай, складам фондаў, функцыямі аддзелаў установы, мерапрыемствамі па забеспячэнню захавання дакументаў, былі задзейнічаны ў працы з вопісам дакументаў будаўнічага аддзялення Мінскага губернскага праўлення. Для практыкантаў былі праведзены два заняткі на тэму «Асноўныя віды дакументальных крыніц у фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі».
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін тлумачыць прынцыпы працы з архіўнымі дакументамі








