У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прайшоў круглы стол, прысвечаны гісторыі Першай сусветнай вайны
23 лістапада 2026 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (далей – НГА Беларусі) адбыўся круглы стол для членаў Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў», вядучым і мадэратарам якога выступіў намеснік дырэктара архіва Сяргей Рындзін.
Падчас сустрэчы даследчыкі і спецыялісты ўстановы прадставілі даклады пра архіўныя дакументы і малавывучаныя старонкі гісторыі Першай сусветнай вайны на тэрыторыі беларускіх губерняў, а таксама абмеркавалі перспектывы выкарыстання гэтых матэрыялаў у экскурсійнай практыцы. Так, кандыдат гістарычных навук, старшыня РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў» Сяргей Бусько выступіў з тэмай «Палітычная паліцыя і контрразведка ў беларускіх губернях ва ўмовах Першай сусветнай вайны». Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін асвятліў пытанне «Выкарыстанне працы замежных ваеннапалонных і кітайскіх грамадзян на тэрыторыі беларускіх губерняў у гады Першай сусветнай вайны». Загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі Аксана Зянько прадставіла даклад «Турызм у гады Першай сусветнай вайны». У сваю чаргу, кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі Вольга Волкава выступіла з дакладам «Ад забыцця да запатрабаванасці: уключэнне мемарыялаў і воінскіх пахаванняў Першай сусветнай вайны ў экскурсійныя маршруты Беларусі».
Праведзенае мерапрыемства паспрыяла ўмацаванню прафесійнага ўзаемадзеяння паміж архівістамі і экскурсаводамі, а таксама папулярызацыі дакументальнай спадчыны Беларусі.
Выступленне кандыдата гістарычных навук, старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў» Сяргея Бусько
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін падчас даклада
Выступленне загадчыка сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі Аксаны Зянько
Выступленне кандыдата гістарычных навук, вядучага навуковага супрацоўніка сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі Вольгі Волкавай
Дакладчыкі круглага стала
Удзельнікі круглага стала ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі








