Слуцк на старых планах

Выйшла з друку падрыхтаванае ў межах планавай навуковай тэмы «Картаграфічныя матэрыялы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі» навуковае выданне «Слуцк на старых планах». Аўтар – Мікалай Аляксандравіч Волкаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук.

ИзображениеСлуцк з’яўляецца адным з найстарэйшых беларускіх гарадоў. Яго ўласнікамі былі найбагацейшыя роды князёў Алелькавічаў і Радзівілаў. Да нашага часу дайшоў цэлы комплекс сапраўды ўнікальных візуальных крыніц, якія ў літаральным сэнсе дазваляюць убачыць стары Слуцк. Гэта планы горада і яго частак. Галоўнай мэтай кнігі стала іх навуковая апрацоўка і публікацыя.

Найбольшая калекцыя планаў Слуцка і яго частак захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, сярод іх самы ранні план горада сярэдзіны XVII ст. аўтарства польнага гетмана Вялікага Княства Літоўскага Януша Радзівіла. Вялікая калекцыя планаў Слуцка захоўваецца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве. Шмат планаў горада было выяўлена ў архівах і бібліятэках Германіі (Берлін, Дрэздэн, Дармштадт), Расіі (Санкт-Пецярбург) і Літвы (Вільнюс). Агулам у кнізе апублікава больш за 70 планаў Слуцка і яго частак.

Акрамя гэтага ў кнізе змешчаны іншыя іканаграфічныя крыніцы: малюнкі, фотаздымкі і архітэктурныя праекты. Многія з іх раней не публікаваліся і заставаліся невядомымі для спецыялістаў і шырокіх колаў зацікаўленых. Малюнкі, чарцяжы і фотаздымкі суправаджаюць планы і дапамагаюць лепей іх зразумець.

Апора на планы дазваляе стварыць цэласную карціну мінулага горада. Асаблівая ўвага звернута на развіццё асобных частак паселішча і гісторыю найбольш важных архітэктурных помнікаў.

Предисловие: Скачать предисловие