Аб правядзенні навукова-практычнага семінара ў онлайн-фармаце

27 красавіка 2021 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў онлайн-фармаце адбыўся навукова-практычны семінар «ІМЁНЫ, ПРОЗВІШЧЫ, МЯНУШКІ: ШТО ГАВОРАЦЬ ГЕНЕАЛАГІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ?», суарганізатарам якога выступіў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

Аб правядзенні навукова-практычнага круглага стала ў онлайн-фармаце

12 красавіка 2021 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў онлайн-фармаце адбыўся навукова-практычны круглы стол «EPITAPHIUM: пахавальная культура земляў былога Вялікага Княства Літоўскага XVI – XIX стст.»

Аб перадачы лічбавых копій з Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы

У выніку працы па выяўленні дакументаў па гісторыі Беларусі ў архівах, бібліятэках і музеях замежжа і ў межах дамовы, падпісанай паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Дзяржаўным гістарычным архівам Літвы былі атрыманы лічбавыя копіі актавых кніг Браслаўскага земскага суда за 1725–1784 гг. Гэтыя дакументы дазваляюць запоўніць прабел у захаванасці актавай судовай дакументацыі паўночных зямель Вялікага Княства Літоўскага XVIII ст. і дапоўніць фонд Браслаўскага земскага суда, частка якога пераважна за XVII ст. знаходзіцца на захаванні ў НГА Беларусі. Звесткі, якія яны ўтрымліваюць, паслужаць асновай для навуковых і краязнаўчых даследаванняў. У хуткім часе лічбавыя копіі кніг будуць даступны даследчыкам у чытальнай зале архіва.

Інфармацыя аб выданні 18 выпуска штогадовага зборніка "Архіварыус"

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны васямнаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках убачылі свет 24 артыкулы, прысвечаныя разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства, крыніцазнаўства і генеалогіі, апублікаваны тэксты і агляды некаторых гістарычных дакументаў з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, а таксама гістарыяграфічныя працы і рэцэнзіі на навуковыя выданні. Зборнік прызначаны для гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, спецыялістаў архіўнай галіны і ўсіх аматараў айчыннай гісторыі.

Інфармацыя аб выданні ілюстраванага зборніка дакументаў «Абрысы розныя»: чарцяжы і малюнкі гетмана Януша Радзівіла»

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчана ў свет кніга «Абрысы розныя»: малюнкі і чарцяжы гетмана Януша Радзівіла».

Кніга ўтрымлівае каштоўныя звесткі пра адну з самых знакавых і супярэчлівых асоб беларускай гісторыі XVII ст. – Януша Радзівіла, якому выпала быць гетманам Вялікага Княства Літоўскага ў адзін з найбольш складаных перыядаў яго гісторыі, напоўнены бясконцымі паўстаннямі і войнамі. Асноўным прадметам увагі ў кнізе з’яўляецца калекцыя малюнкаў і чарцяжоў, якая захавалася ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Аб перадачы лічбавых копій з Дзяржаўнага архіва Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі

У выніку працы па выяўленні дакументаў па гісторыі Беларусі ў архівах, бібліятэках і музеях замежжа і ў межах дамовы, падпісанай паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Дзяржаўным архівам Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі, былі атрыманы лічбавыя копіі актавых кніг Віцебскага падкаморскага суда за 1642–1647 гг. і Віцебскага гродскага суда за 1684–1687 гг. Гэтыя дакументы дазваляюць запоўніць прабел у захаванасці актавай судовай дакументацыі усходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага XVII ст. Звесткі, якія яны ўтрымліваюць, паслужаць асновай для навуковых і краязнаўчых даследаванняў. У хуткім часе лічбавыя копіі кніг будуць даступны даследчыкам у чытальнай зале архіва.

Страницы