Аб запуску сістэмы аўтаматычнага пошуку па вопісах фондаў НГА Беларусі

На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў раздзеле «Навукова-даведачны апарат» запрацавала сістэма аўтаматычнага пошуку па вопісах архіўных фондаў.

На цяперашні момант у базу ўнесена некалькі дзясяткаў тысяч загалоўкаў спраў, пераважна з рукапісных вопісаў (ф. 1781 «Магілёўская рымска-каталіцкая кансісторыя» і інш.). База будзе пастаянна папаўняцца і абнаўляцца.

Набор загалоўкаў з адсканаваных вопісаў здзейснены групай валанцёраў.