Сардэчна запрашаем на сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі!

Сардэчна запрашаем на сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі!

Дзяржаўная установа “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі” з’яўляецца рэспубліканскім дзяржаўным архівам і навукова-даследчым і метадычным цэнтрам па працы з дакументамі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Архіў уваходзіць у сістэму дзяржаўных устаноў Рэспублікі Беларусь і непасрэдна падпарадкоўваецца Дэпартаменту па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўнай мэтай дзейнасці архіва з’яўляецца назапашванне, захаванне, улік і выкарыстанне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду за перыяд з канца XIV стагоддзя па 1917 год.

Датычнасць да гісторыі

17 верасня 2022 г. у Дзень народнага адзінства работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі наведалі арганізаваную прафсаюзным камітэтам архіва экскурсію «Блакітныя карáлі Нарачанскага краю» па маршруце Мінск–Мядзел–Свір–Засвір–Шэметава–Мінск

Аб удзеле ў круглым стале «Народнае адзінства: разам на вякі»

16 верасня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці прадстаўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ўзялі ўдзел у круглым стале «Народнае адзінства: разам на вякі», які быў прысвечаны Дню народнага адзінства і прайшоў на базе Гімназіі № 5 г. Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе

Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі дня адчыненых дзвярэй

12 верасня 2022 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі, 955-годдзя г. Мінска і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці

Аб правядзенні выставы, прысвечанай Дню супрацоўніка органаў папярэдняга следства

12 верасня ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйна адзначаецца Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства

Аб удзеле ў міжнароднай навуковай канферэнцыі

9–10 верасня 2022 г. у Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі была праведзена міжнародная навуковая канферэнцыя «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі», прымеркаваная да 955-годдзя сталіцы нашай краіны

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ізноў ідзе ў школы г. Мінска

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі працягвае комплекс мерапрыемстваў да 955-годдзя горада Мінска, Года гістарычнай памяці, 100-годдзя архіўнай службы Беларусі і рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе». 8 верасня 2022 г. работнікі архіва наведалі Мінскі дзяржаўны каледж электронікі

Старонкі