Аб прыняцці на часовае захаванне 18 спраў з архіва Бездзежскай Траецкай царквы
19 чэрвеня 2023 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі прыняў на часовае захаванне для правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі і стварэння лічбавых копій 18 спраў другой паловы XIX – сярэдзіны XX ст. з архіва Бездзежскай Траецкай царквы (Бездзеж – некалі мястэчка ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, зараз аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці)