Удзел НГА Беларусі ў сумесным пасяджэнні калегій Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага архіўнага агенцтва
15 кастрычніка 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел у сумесным пасяджэнні калегій Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага архіўнага агенцтва, а таксама ў прафесійнай сустрэчы архівістаў Расіі і Беларусі на тэму «Вопыт стварэння навукова-даведачнага апарата да дакументаў архіваў з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій».