28 верасня 2016 г. адбылася прэзентацыя 4-га тома «Гербоўнік беларускай шляхты» (літара Г)
28 верасня 2016 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя 4-га тома навуковага выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літара Г). Перад гасцямі выступілі дырэктар НГАБ Д.У. Яцэвіч, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І. Адамушка, начальнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р.С. Жаўняркевіч, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Новага і Навейшага часу гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта В.С.