News

Аб сустрэчы кіраўнікоў архіўных служб і дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі

Изображение​2–4 чэрвеня 2015 г. у г. Гродна адбылася прафесійная сустрэча кіраўнікоў архіўных служб і дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, у ходзе якой удзельнікі разгледзелі пытанні работы дзяржаўных архіваў па аказанні архіўных паслуг грамадзянам і юрыдычным асобам.

У рамках сустрэчы адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Федэральнага архіўнага агенцтва Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Дэлегацыю беларускіх архівістаў узначальваў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, расійскую дэлегацыю – кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі А.М.Арцізоў. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі архіўнай службы Рэспублікі Казахстан.

Pages