News

Інфармацыя аб выданні 5-га тома «Гербоўніка беларускай шляхты»

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі выпусціў пяты том выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літара «Д»), які сфарміравалі генеалагічныя роспісы 213 шляхецкіх родаў, пераважна з Мінскай губерні, што падавалі ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX ст. Выданне з’яўляецца працягам шматтомнай серыі, выкананым у межах планавай навуковай тэмы «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», якая распрацоўваецца ў НГА Беларусі.

 

15 сакавіка 2018 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета

15 сакавіка 2018 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі рэкамендаваны да друку зборнікі дакументаў «Тастаменты шляхты і мяшчан Гарадзенскага павета 1554–1601 гг. (з актавых кніг Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)» і «Для лепшое твердости…»: пергаментныя дакументы перыяду Вялікага Княства Літоўскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1391–1566 гг.)».

На сайце размешчана віртуальная выстава да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі

На сайт дададзена інфармацыя аб выданні пятнаццатага выпуска штогадовага зборніка «Архіварыус»

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены пятнаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус».

22 снежня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся справаздачны сход па выніках працы за год.

Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч у сваім выступе агучыў асноўныя паказчыкі працы архіва па забеспячэнні захаванасці, дзяржаўным уліку, выкарыстанні, камплектаванні і экспертызе каштоўнасці дакументаў, стварэнні і развіцці навукова-даведачнага апарата, навукова-даследчай і метадычнай рабоце, міжнародных сувязях архіва, укараненні аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы і працы з кадрамі.

Pages