Сход працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
9 снежня 2024 г. адбыўся сход работнікаў НГА Беларусі, на якім намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык азнаеміла калег з інфармацыйным матэрыялам «Беларусь развивающаяся. Беларусь единая». Матэрыял падрыхтаваны Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2024 годзе Рэспубліка Беларусь адзначае знамянальную юбілейную дату – 30-годдзе інстытуту прэзідэнства. Н.Булойчык асвятліла асноўныя дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці ў розных сферах: прамысловасць, сельская гаспадарка, харчовая бяспека, касмічныя даследаванні, энергетыка, транспарт, медыцына, адукацыя, фізкультура і спорт, культура.
Наступная частка сходу была прысвечана Міжнароднаму дню барацьбы з карупцыяй, які адзначаецца штогод 9 снежня, пачынаючы з 2004 года. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін прадставіў увазе калег выставу дакументаў «Барацьба з праявамі карупцыі на беларускіх землях у XIX-пачатку ХХ стагоддзя (па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)». Яна ўключае дакументы за 1829–1916 гг., якія ўтрымліваюць прыклады карупцыйных дзеянняў у апараце кіравання Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Сярод правапарушэнняў пераважала хабарніцтва. Прадстаўленыя дакументы асвятляюць меры губернскіх уладаў па расследаванні і прафілактыцы праяў карупцыі.
Выступленнне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова
Выступленнне намесніка дырэктара НГА Беларусі Наталіі Булойчык
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Сяргей Рындзін распавядае аб дакументах выставы