Віншаванне Валерыя Леанідавіча Цымброўскага з юбілеем
16 снежня 2024 г. калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі павіншаваў вядучага інжынера Валерыя Леанідавіча Цымброўскага з юбілеем. Дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў уручыў юбіляру ганаровую грамату і кніжнае выданне НГА Беларусі «Захоўваць вечна. Старонкі мінуўшчыны і сучаснасці Нацыянального гістарычнага архіва Беларусі».
Валерый Леанідавіч мае багаты жыццёвы і прафесійны вопыт, працаваў, вучыўся і служыў на розных пасадах у народнай гаспадарцы і ва Узброеных Сілах. У нашым архіве працуе з 2008 года вядучым інжынерам.
За перыяд працы ў архіве праявіў сябе як працавіты, выканаўчы, настойлівы ў давядзенні пачатай справы да поўнага яго выканання. З'яўляецца добрым арганізатарам, тэхнічна граматным супрацоўнікам, здольным самастойна прымаць рашэнні па шырокаму спектру пытанняў.
Валерый Леанідавіч валодае шырокім кругаглядам як па асноўнай працы, так і па сумежных напрамках, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у калектыве.
Жадаем Валерыю Леанідавічу усяго добрага, моцнага здароўя і дабрабыту!