Інфармацыя аб выданні даведніка «Национальный исторический архив Беларуси: путеводитель по фондам; издание 2, дополненное и исправленное»

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчана даведачнае выданне «Национальный исторический архив Беларуси: путеводитель по фондам; издание 2, дополненное и исправленное». Першае выданне апублікавана ў 2022 г.

Кніга з’яўляецца найбольш поўным даведнікам па фондах аднаго з самых значных архіўных збораў краіны – Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У дапоўненым і выпраўленым выданні ўдакладнены колькасць спраў і храналагічныя межы ў шэрагу фондаў архіва, а таксама ўлічаны фонды, створаныя пасля 2022 г. Прызначаецца для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца архіўнымі зборамі, – прафесійных даследчыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх аматараў гісторыі Беларусі канца ХІV – пачатку ХХ ст.

Набыць даведнік можна у навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл.: 8(017) 363 43 09) альбо ў кнігарні «Акадэмкніга» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, 8(017) 379 46 52).

Изображение