Удзел у III Cкалабанаўскіх чытаннях «Праз вывучэнне асобы да вывучэння гісторыі краіны»

14 лістапада 2024 г. намеснік загадчыка адзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько прыняла ўдзел у III Cкалабанаўскіх чытаннях «Праз вывучэнне асобы да вывучэння гісторыі краіны», арганізатарам якой выступіў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Канферэнцыя прысвечана памяці вядомага беларускага гісторыка, архівіста і літаратуразнаўцы Віталя Уладзіміравіча Скалабана (1947-2011). На канферэнцыі разгледжаны разнастайныя пытанні па выкарыстанні архіўных крыніц як навуковай базы пры правядзенні біяграфічных даследаванняў.

Изображение

На III Cкалабанаўскіх чытаннях «Праз вывучэнне асобы да вывучэння гісторыі краіны»

Изображение

Фотавыстава, прысвечаная Віталю Уладзіміравічу Скалабану