Віншаванне Уладзіміра Мікалаевіча Дзянісава з юбілеем

21 красавіка 2025 г. калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі павіншаваў Уладзіміра Мікалаевіча Дзянісава з юбілеем.

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі Уладзімір Мікалаевіч працаваў з 1995 па 2024 год. З’яўляецца плённым даследчыкам крыніц па гісторыі горадабудаўніцтва і архітэктуры Беларусі, культурнае і мастацкае жыццё Мінска XVI—XX стст. Адзін з аўтараў-складальнікаў даведніка «Дакументы па архітэктуры і картаграфіі Беларусі ў архівах Санкт-Пецярбурга і Вільні» (1994). Выявіў у архівах Масквы, С.‑Пецярбурга, Вільнюса, Варшавы, Кракава і апублікаваў шэраг дакументаў па гісторыі архітэктуры Беларусі. З’яўляецца аўтарам комплексных гісторыка-архіўных даследаванняў да праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры Мінска, Брэста, Оршы і інш. Правёў даследаванне па гісторыі тэатральных збудаванняў (будынкаў) у Мінску ХVIII—ХIХ стст., мінскай сядзібы В. Дуніна-Марцінкевіча, атрыбутаваў і апублікаваў фрагменты рукапісу кнігі М. Гаўсмана па гісторыі Мінска, якая захоўваецца ў Пушкінскім доме (С.‑Пецярбург). З’яўляецца аўтарам вялікай колькасці публікацый у айчынных і замежных выданнях, у т. л. і энцыклапедычнага характару. За выдатныя прафесійныя поспехі удастоены шматлікіх узнагарод, сярод якіх медаль Францыска Скарыны (2018).

Жадаем Уладзіміру Мікалаевічу усяго добрага, моцнага здароўя і дабрабыту!

Изображение

Віншаванне Ўладзіміра Мікалаевіча Дзянісава з юбілеем

 

Изображение

Слова юбіляру

Изображение

Калектыў НГА Беларусі

Изображение

Калектыў НГА Беларусі