Удзел Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог: Ад Вялікай Перамогі да мірнага жыцця: да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне»

22 мая 2025 г. намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін прыняў ўдзел у рабоце ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог: Ад Вялікай Перамогі да мірнага жыцця: да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», якую правёў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116).

С. Рындзін у сваім дакладзе «Становішча Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны» ахарактарызаваў стан фондаў архіва напярэдадні вайны, становішча ўстановы ў перыяд ваенных дзеянняў, дзейнасць акупацыйных уладаў па вывазу архіўных дакументаў за межы БССР, рээвакуацыю архіўных фондаў і аднаўленне дакументальнага збору і матэрыяльна-тэхнічнай базы архіва ў пасляваенны час.

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін на канферэнцыі