Удзел Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «“Доўгае XIX стагоддзе” ў гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы»

22-23 мая 2025 г. адбылася VII Міжнародная навуковая канферэнцыя «“Доўгае XIX стагоддзе” ў гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы», арганізаваная кафедрай эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта ў супрацоўніцтве з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы. Канферэнцыя прысвечана гісторыі Усходняй Еўропы перыяду канца XVIII - пачатку XX стст., культурнай антрапалогіі, паліталогіі і іншых напрамках сацыяльна-гуманітарных ведаў.

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі быў прадстаўлены на канферэнцыі работнікамі аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці Аксанай Зянько і Ірынай Бандурынай, якія выступілі з дакладамі на тэмы адпаведна «Экскурсіі-паломніцтва ў Віленскай наўчальнай акрузе ў пачатку ХХ ст.» і «Службовы шлях віцебскага генерал-губернатара М. А. Ордзіна (па матэрыялах фонду 1416 Нацыянальнага гістарычнага архіў Беларусі)».

Изображение

Загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі Аксана Зянько на канферэнцыі

Изображение

Вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі Ірына Бандурына на канферэнцыі