Удзел НГА Беларусі ў навучальным зборы па пытаннях арганізацыі работы па ахове працы і пажарнай бяспекі 

10-11 ліпеня 2025 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел у навучальным зборы па пытаннях арганізацыі работы па ахове працы і пажарнай бяспекі для кіраўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў, работнікаў Дэпартамента па архівах і справаводству, філіялаў РУП «БелЮрЗабеспячэнне», галоўных упраўленняў юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Мерапрыемства прайшло ў галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Удзельнікі збору разгледзелі сучасныя падыходы да працы па ахове працы, прафілактыцы траўматызму, змены ў нарматыўных дакументах, патрабаванні пажарнай бяспекі.

Удзельнікі мерапрыемства агледзелі новы будынак Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, наведалі прамысловае прадпрыемства «Гомсельмаш», усклалі кветкі да помніка «Дрэва жыцця» ў рамках мерапрыемстваў да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Изображение

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на навучальным зборы

 

Изображение

Изображение

Правядзенне навучальнага збора

 

Изображение

Наведванне ААТ «Гомсельмаш»