Удзел Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў выязным семінары «Месцы сілы на Лідчыне»

24 ліпеня 2025 г. загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці Аксана Зянько прыняла ўдзел у выязным семінары па Гродзенскай вобласці «Месцы сілы на Лідчыне» з прэзентацыяй новага турыстычнага маршрута, прымеркаванага да ХХХІІ Дня беларускай пісьменнасці. Новы турыстычны маршрут закліканы раскрыць унікальную гісторыка-культурную і духоўную спадчыну рэгіёна.

Падчас семінара адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Лідскага раённага выканаўчага камітэта, мясцовымі краязнаўцамі, святарамі розных канфесій. Былі наведаны касцёл святога Міхаіла Архангела ў Белагрудзе, былая сядзіба Маўрасаў у аг. Тарнова, царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў аг. Голдава, былая сядзіба Кастравіцкіх-Брахоцкіх у аг. Мажэйкава, касцёл Перамянення Гасподняга ў Ваверцы і ншыя аб’екты.

Изображение

Сустрэча ўдзельнікаў семінара з прадстаўнікамі Лідскага раённага выканаўчага камітэта

 

Изображение

Зянько А.Л. падчас семінара

 

Изображение

Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў аг. Голдава

 

Изображение

У касцёле Перамянення Гасподняга ў Ваверцы