Наведванне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сярэдняй школы №27 г. Мінска і Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій у Дзень ведаў

1 верасня 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы - школе» прадстаўнікі НГА Беларусі наведалі дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» і «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій». Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў стаў ганаровым госцем на ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных пачатку новага навучальнага года і ўручыў памятныя падарункі – навукова-папулярныя кнігі з серыі «Библиотека Союзного государства», прысвечаныя жыццю і творчасці выбітных людзей Беларусі і Расіі, – Францыска Скарыны, Івана Фёдарава і Міхаіла Ламаносава.

Намеснік дырэктара Сяргей Рындзін правёў для навучэнцаў сярэдніх класаў ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» і «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» першы ўрок на тэму «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню». Тэма першага ўрока, вызначаная Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, мае на мэце ўмацаванне патрыятызму сярод юных грамадзян у Год добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

С.Рындзін асвятліў асноўныя дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці ў розных сферах: прамысловасць, сельская гаспадарка, харчовая бяспека, касмічныя даследаванні, энергетыка, транспарт, медыцына, адукацыя, фізкультура і спорт, культура. Асаблівая ўвага была звернута на велізарныя дакументальныя багацці, якія захоўвае НГА Беларусі. Яны дазваляюць даследаваць мінулае нашай Радзімы з Сярэдніх вякоў да пачатку ХХ ст. Грамадзяне і госці нашай краіны могуць вывучаць уласны радавод па дакументах архіва.

НГА Беларусі выказвае шчырую падзяку навучэнцам і педагагічнаму калектыву сярэдняй школы № 27 г. Мінска (і асабіста дырэктару Марыне Барысаўне Міхайлічэнка) і Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій (і асабіста дырэктару Георгію Уладзіміравічу Козелу) за гасцінны прыём.

Изображение

Изображение

Изображение

На ўрачыстай лінейцы ў сярэдняй школе № 27 г. Мінска, прысвечанай пачатку новага навучальнага года

 

Изображение
Намеснік дырэктара НГА Беларусі С.М. Рындзін праводзіць першы ўрок у сярэдняй школе № 27 г. Мінска

 

Изображение

Дырэктар НГА Беларусі М.М. Глушакоў віншуе першакласнікаў сярэдняй школы № 27 г. Мінска з пачаткам навучальнага года

 

Изображение

Першакласнікі сярэдняй школы № 27 г. Мінска

 

Изображение

М.М. Глушакоў уручае дырэктару сярэдняй школы № 27 г. Мінска М.Б. Міхайлічэнка навукова-папулярную кнігу ««Михаил Ломоносов. Везде исследуя всечасно» з серыі «Библиотека Союзного государства»

 

Изображение

С.М. Рындзін праводзіць першы ўрок у Мінскім дзяржаўным каледжы лічбавых тэхналогій

 

Изображение

Изображение

Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій

 

Изображение

Выступленне М. М. Глушакова перад навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій

 

Изображение

М.М. Глушакоў уручае дырэктару Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій Г.У. Козелу навукова-папулярную кнігу «Иван Федоров и Франциск Скорина. Открывая новый мир» з серыі «Библиотека Союзного государства»