Правядзенне НГА Беларусі лекцыі ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна г. Мінска

15 верасня 2025 г. у дзяржаўнай установе «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна г. Мінска» загадчыкам сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці Аксанай Зянько праведзена лекцыя «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Гісторыя, склад фондаў і асноўныя напрамкі дзейнасці на сучасным этапе».

А. Зянько азнаёміла слухачоў з гісторыяй архіўнай справы на беларускіх землях, гісторыяй НГА Беларусі, складам і асаблівасцямі фондаў установы, дзейнасцю архіва па выкананні пастаўленых перад ім задач. Лекцыя выклікала вялікую цікавасць у слухачоў.

Изображение

Выступленне А.Л. Зянько

 

Изображение

Слухачы лекцыі