Удзел НГА Беларусі ў расійска-беларускім Круглым стале па абмене вопытам работы па прыярытэтных пытаннях архіўнай дзейнасці

10 кастрычніка 2025 г. намеснік дырэктара Сяргей Рындзін прыняў удзел у рабоце расійска-беларускага Круглага стала па абмене вопытам работы па прыярытэтных пытаннях архіўнай дзейнасці (г. Выбарг, Расійская Федэрацыя), арганізатарамі якога выступілі Архіўнае ўпраўленне Ленінградскай вобласці і Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі дзяржаўных архіўных устаноў Беларусі і Расіі. С. Рындзін выступіў з дакладам «Выставачная дзейнасць у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў 2021-2025 гг.», а таксама з'яўляўся вядучым тэматычнай пляцоўкі «Выкарыстанне архіўных дакументаў. Вопыт падрыхтоўкі зборнікаў архіўных дакументаў і рэалізацыя архівамі выставачных праектаў».

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін на расійска-беларускім Круглым стале па абмене вопытам работы па прыярытэтных пытаннях архіўнай дзейнасці

 

Изображение

Выступленне Сяргея Рындзіна

 

Изображение

Уручэнне беларускіх архіўных выданняў начальніку Архіўнага ўпраўлення Ленінградскай вобласці Андрэю Саўчанку

 

Изображение

Дырэктар Ленінградскага абласнога архіва ў г. Выбарзе Юлія Крыпатава і намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін – вядучыя тэматычнай пляцоўкі «Выкарыстанне архіўных дакументаў. Вопыт падрыхтоўкі зборнікаў архіўных дакументаў і рэалізацыя архівамі выставачных праектаў»

 

Изображение

Удзельнікі Круглага стала