Лекцыя ў НГА Беларусі, прысвечаная прафілактыцы тэрарыстычных і экстрэмісцкіх праяў
9 лютага 2026 г. адбыўся сход калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, падчас якога праведзена лекцыя «Прафілактыка тэрарыстычных і экстрэмісцкіх праяў». Лектар – прафесар кафедры кіравання органамі папярэдняга следства Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, палкоўнік юстыцыі Сяргей Пятровіч Цішук. У сваім дакладзе С.П. Цішук асвятліў комплекс прававых, адміністрацыйных і крымінальных мер, накіраваных на спыненне дзейнасці, якая пагражае дзяржаўнаму ладу і грамадскай бяспецы, прывёў рэальныя прыклады з практыкі працы Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Правядзенне лекцыі суправаджалася дэманстрацыяй візуальнай прэзентацыі. Лекцыя выклікала жывую зацікаўленасць работнікаў архіва, а па яе заканчэнні С.П. Цішук адказаў на пытанні.
Выступленне прафесара кафедры кіравання органамі папярэдняга следства Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, палкоўніка юстыцыі С.П. Цішука
Правядзенне лекцыі
Калектыў Нацынальнага гістарычнага архіва Беларусі








