Удзел НГА Беларусі ў Міжнародным навуковым круглым стале «Аўдыёвізуальныя дакументы як гістарычная крыніца (да 85-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў)»
18 чэрвеня 2026 г. намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Сяргей Рындзін прыняў удзел у Міжнародным навуковым круглым стале «Аўдыёвізуальныя дакументы як гістарычная крыніца (да 85-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў)». Мерапрыемства прайшло на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6).
У праблемнае поле канферэнцыі ўвайшлі такія пытанні, як тэарэтыка-метадалагічныя падыходы да вывучэння кіна-, фота- і фонадакументаў, спецыфіка іх крыніцазнаўчага аналізу, цыфравізацыя аўдыёвізуальных архіваў, забеспячэнне захаванасці і формы выкарыстання аўдыёвізуальнай спадчыны.
Сяргей Рындзін выступіў з дакладам «Фатаграфічныя дакументы навучальных устаноў Беларусі другой паловы XIX – пачатку ХХ ст. у фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі».
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін на Міжнародным навуковым круглым стале «Аўдыёвізуальныя дакументы як гістарычная крыніца (да 85-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў)»








